ДТЗ у Лідскім раёне — кіроўца меркавана заснуў за стырном, загінула жанчына

4 кастрычніка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Лідскім раёне паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Напярэдадні ў 12:38 59-гадовы кіроўца аўтамабіля “Опель” рухаўся па аўтадарозе М6 Мінск — Гродна ў напрамку абласнога цэнтра, гаворыцца ў паведамленні.
У раёне вёскі Феліксава ён, паводле папярэдняй інфармацыі, заснуў на стырном і ўехаў у аўтамабіль “Мазда“, прыпаркаваны паблізу прыпынку.
“У выніку аварыі загінула 57-гадовая жанчына-пасажыр аўтамабіля “Опель”, астатнія ўдзельнікі ДТЗ былі дастаўленыя ў бальніцу”, — адзначае УУС.
Па факце ДТЗ прызначаная праверка.
У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка



