У віншаванні з Днём настаўніка Ціханоўская зрабіла акцэнт на выкладчыках беларускай мовы, літаратуры і гісторыі

4 кастрычніка, Позірк. Педагог — гэта “значна больш, чым прафесія”, яны кожны дзень дапамагаюць дзецям “адкрываць свет”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з нагоды Дня настаўніка, які адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка.
“Гэта чалавек, які можа дапамагчы дзіцяці паверыць у сябе, не баяцца памыліцца, задаваць пытанні і шукаць свой шлях, а таксама мець уласнае меркаванне і паважаць меркаванне іншага чалавека”, — адзначыла палітык.
“Я ведаю, што сёння быць настаўнікам у Беларусі няпроста. Да вялікай адказнасці і штодзённай працы дадаюцца ціск, абмежаванні і патрабаванні, якія не маюць нічога агульнага з адукацыяй. І тым больш каштоўна, што вы працягваеце рабіць галоўнае — вучыць дзяцей”, — дадала Ціханоўская.
Асобна яна падзякавала настаўнікам беларускай мовы, літаратуры і гісторыі: “Вы дапамагаеце дзецям пазнаваць і любіць сваё. Сваю мову, культуру, спадчыну. Нават тады, калі ўсё гэта спрабуюць выцесніць і перапісаць. Дзякуй вам, што працягваеце перадаваць дзецям тое, што нельга страціць”.
“Праца настаўнікаў — гэта не только пра ўрокі і школьныя веды. Гэта пра тое, што дзіця вынесе са школы з сабой у жыццё. Ці будзе яно верыць у сябе, ці будзе думаць самастойна, ці будзе заўважаць іншых і не баяцца заставацца сабой”, — сказала палітык.
Паводле яе слоў, будучыня краіны “пачынаецца з дзяцей”. “Сёння вы дапамагаеце ім расці, а заўтра яны будуць ствараць Беларусь, у якой жыць нам усім”, — падсумавала дэмлідар.
Ціханоўская з’яўляецца выпускніцай Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (Гомельская вобласць) па спецыяльнасці “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)”.
Пасля падзей 2020 года сфера адукацыі зведала значныя змены. У навучальных праграмах сярэдняй школы істотна вырас ідэалагічны складнік, у дзецях выхоўваецца лаяльнасць да ўлады. Пры гэтым у педагагічнай галіне былі праведзеныя кадравыя чысткі, масава звальняліся настаўнікі, якія не падтрымліваюць Лукашэнку, якія аддалі подпіс за іншых кандыдатаў перад выбарамі 2020-га.
Паводле слоў дарадцы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Паўла Церашковіча, больш за 6 тыс. настаўнікаў пазбавілася працы з-за рэпрэсій, звыш 50 чалавек прайшло “праз пекла катаванняў у калоніях і на “хіміі”, некаторыя і цяпер знаходзяцца за кратамі”.
Летась ўлетку ў Беларусі былі прынятыя папраўкі ў закон аб “забеспячэнні правоў дзяцей”, якія, сярод іншага прадугледжваюць пазбаўленне права займацца педагагічнай дзейнасцю асоб, якія “здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”. Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны дакумент 12 ліпеня.
См. таксама:


- Грамадства, ПалітыкаУ трэцім квартале 2026 года з Грузіі выехала на 7 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым заехала ў яе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 10 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі ікра ласосевых, USB-назапашвальнікі і запалкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

