У Мінскай вобласці затрымана 19 падазраваных у дастаўцы тэлефонным махлярам сродкаў падманутых грамадзян

3 кастрычніка, Позірк. Дзейнасць “кур’ераў тэлефонных махляроў” спынілі супрацоўнікі ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці і ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Мінаблвыканкама, паведаміла 3 кастрычніка прэс-служба СК.
Паводле інфармацыі ведамства, пры сілавой падтрымцы спецпадраздзяленняў МУС затрымана 19 чалавек, сямёра з іх узятыя пад варту.
Заяўляецца, што фігуранты “забіралі грошы са схованак-закладак, пакінутых пацярпелымі на ўказанне зламыснікаў”.
“Атрыманыя сродкі канвертаваліся ў крыптавалюту і пераводзіліся на электронныя гаманцы арганізатараў схемы, — гаворыцца ў паведамленні. — Следчыя праводзяць неабходныя працэсуальныя дзеянні, высвятляюць усе акалічнасці супрацьпраўнай дзейнасці, колькасць пацярпелых, памер нанесенай шкоды ды іншых асоб, датычных да злачыннай схемы”.
У сваю чаргу прэс-служба МУС заявіла, што менавіта гэтыя людзі, забіраючы са схованак-закладак грошы, пакінутыя ахвярамі тэлефонных махляроў, пасля канвертавалі сродкі ў крыптавалюту і пераводзілі на гаманцы наймальнікаў.
Міністэрства практычна штодня паведамляе пра сотні званкоў тэлефонных махляроў, якія паступаюць грамадзянам Беларусі.
Выстаўленае абвінавачанне 28 фігурантам справы махлярскага кол-цэнтра


- ЭканомікаУ васьмі банках новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі амаль 4 тыс. аптэк, каля паловы — дзяржаўныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі за восем месяцаў вырасла ў 1,8 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

