У Мінску закрываюцца крамы амерыканскага спартыўнага адзення Columbia
10 студзеня, Позірк. Тры крамы ў Мінску, якія рэалізуюць вопратку і аксэсуары для актыўнага адпачынку амерыканскай кампаніі Columbia Sportswear Company, будуць закрытыя найбліжэйшым часам пасля распродажу рэшткаў прадукцыі, паведамляе партал Office Life са спасылкай на інфармацыю ў адным з гандлёвых пунктаў брэнда.
Адзначаецца, што да 13 студзеня кліенты, у якіх ёсць карты лаяльнасці сеткі крам, змогуць набыць адзенне са зніжкай 40%. Магчыма, гэты тэрмін падоўжаць да канца студзеня.
Медыя не выключае, што пазней пры распродажы рэшткаў зніжкі распаўсюдзяць на ўсіх пакупнікоў.
Прадукцыя згаданага брэнда прадстаўлена ў Беларусі ў іншых гандлёвых сетках, у прыватнасці, у крамах “Спортмастар”.
Раней паведамлялася пра закрыццё ў Беларусі ў 2024 годзе сеткі дзіцячага адзення “Буслік”, асноўным акцыянерам і пастаўшчыком якой была польская кампанія. Летась увосень у Мінску спынілі працу крамы польскага абутку Wojas.
У кастрычніку мінулага года стала вядома, што бізнес у Беларусі і Расіі прадаў вядомы сусветны вытворца спажывецкіх тавараў Unilever. Сярод яго найбольш вядомых брэндаў можна адзначыць Axe, Ben & Jerry’s, Cif, Dove, Domestos, Helmann’s, Knorr, Magnum, OMO, Rexona, Sunlight і іншыя.
Unilever стаў не першай вядомай міжнароднай кампаніяй, якая пакінула Расію і Беларусь пасля пачатку расійскай вайсковай агрэсіі ва Украіне, якую падтрымалі афіцыйныя беларускія ўлады. У верасні 2023 года прадала бізнес у згаданых краінах тытунёвая карпарацыя British-American Tobacco (BAT).
У 2022 годзе аналагічны крок зрабіла вядомая міжнародная кампанія ІКЕА.
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаВячорка: Мы ўжо звярнулі ўвагу замежных партнёраў на блакаванне інтэрнету ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаПерад самымі выбарамі Канапацкая рэзка павялічыла збор і выдаткі сродкаў выбарчага фондуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУраджайнасць бульбы у буйных гаспадарках знізілася на 20,8%, у фермерскіх — на 9,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаНацбанк сем месяцаў не мяняе разліковыя велічыні стандартнай рызыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка