Вядомы сусветны вытворца спажывецкіх тавараў Unilever прадаў бізнес у Беларусі
10 кастрычніка, Позірк. Брытанскі вытворца касметычнай прадукцыі, бытавай хіміі і прадуктаў харчавання Unilever прадаў свой бізнес у Расіі і Беларусі групе “Арнэст” расійскага бізнесмена Аляксея Сагала, вынікае з прэс-рэлізу кампаніі.
“Продаж уключае ў сябе ўвесь бізнэс Unilever у Расіі і чатыры яе заводы ў краіне. Наш бізнэс у Беларусі таксама ўключаны ў продаж”, — адзначаецца ў паведамленні.
“На працягу апошняга года мы старанна рыхтавалі бізнэс Unilever Russia ды магчымы продаж. Гэтая праца была вельмі складанай і ўключала падзел ІТ-платформ і ланцужкоў паставак, а таксама перавод брэндаў на кірыліцу”, — заявіў генеральны дырэктар Unilever Хайн Шумахер.
У Беларусі з 2008 года працавала кампанія “Юнілевер Русь”.
Паводле інфармацыі “Інтэрфакса”, у Расіі Unilever працаваў з 1991 года. У кампаніі было тут каля 3 тыс. супрацоўнікаў і чатыры буйныя вытворчыя кластары. У Санкт-Пецярбургу яна выпускае касметыку і бытавую хімію, таксама ў яе ёсць вытворчасць касметычнай прадукцыі ў Екацярынбурзе. У Тульскай вобласці і Омску Unilever вырабляе марожанае. Доля расійскага бізнесу па стану на 2022 год складала 1,4 працэнта пекла абароту ўсяго канцэрна Unilever і 2 працэнты пекла чыстага прыбытку. Расійскія актывы на канец 2022 года карпарацыя ацэньвала ў 900 млн еўра. Ужо па выніках 2023 года доля расійскага бізнесу знізілася да 1% ад абароту і чыстага прыбытку групы, а ацэнка кошту актываў упала да 600 млн еўра.
Паводле інфармацыі на сайце Unilever, яе прадукцыя прадаецца ў 190 краінах свету, гадавы абарот у 2023 годзе склаў 59,6 млрд еўра.
Сярод найбольш вядомых брэндаў Unilever можна адзначыць Axe, Ben & Jerry’s, Cif, Dove, Domestos, Helmann’s, Knorr, Magnum, OMO, Rexona, Sunlight і іншыя.
Unilever стаў не першай вядомай міжнароднай кампаніяй, якая пакінула Расію і Беларусь пасля пачатку расійскай ваеннай агрэсіі ва Украіне, якую падтрымалі афіцыйныя беларускія ўлады. У верасьні 2023 году прадала бізнэс у згаданых краінах табачная карпарацыя British-American Tobacco (BAT).
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗША маюць намер і надалей ціснуць на рэжым Лукашэнкі і падтрымліваць беларусаў — прадстаўнік Дзярждэпа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗША працягнуць падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларусаў — намеснік дзяржсакратара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на стратдыялогу з ЗША: Трэба распрацаваць крокі, каб вызваліць Беларусь ад расійскага панавання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала ЗША працягваць ціск на рэжым, падтрымліваючы грамадзянскую супольнасць і СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка