Латвія можа абавязаць беларусаў паведамляць мэту паездкі пры наведванні краіны
10 студзеня, Позірк. Абавязацельства прадастаўляць інфармацыю аб мэце паездкі ў Латвію можа быць распаўсюджана на грамадзян краін СНД пры ўездзе ў гэтую балтыйскую дзяржаву, паведамляе партал навінаў Delfi.
Адпаведныя папраўкі ў закон “Аб іміграцыі” падрыхтавала камісія Сейма па нацыянальнай бяспецы.
Праект паправак прадугледжвае, што замежнікам з грамадзянствам дзяржаў СНД пры уездзе ў Латвію неабходна будзе таксама паведамляць аб “часе і месцы знаходжання, маршруце, кантактнай інфармацыі, займаных пасадах, аб тым, ці былі яны кандыдатамі на выбарах, статусе службовай асобы і службе ў розных ведамствах”.
“Калі выяўленыя рызыкі, Служба дзяржаўнай бяспекі (СДБ) у супрацоўніцтве з іншымі ўстановамі можа забараніць уезд ці даць міністру ўнутраных спраў заключэнне аб уключэнні асобы ў так званы “чорны спіс”, гэта значыць спіс асоб, якім уезд у Латвію забаронены. Гэтая забарона з’яўляецца кароткатэрміновай і можа быць перагледжаная пры наступнай спробе асобы ўехаць у краіну”, — адзначаецца ў публікацыі.
Падкрэсліваецца, што за адмову паведамляць названыя даныя або прадастаўленне ілжывай інфармацыі можа быць накладзены штраф да 2.000 еўра.
“Абавязак прадастаўляць інфармацыю важны для прадухілення пагроз дзяржаўнай бяспецы, таму яго невыкананне лічыцца сур’ёзным парушэннем”, — гаворыцца ў тлумачэнні да законапраекта.
Пры гэтым папраўкі прадугледжваюць выключэнні для “асоб з дыпламатычным імунітэтам ці тых, хто здзяйсняе кароткатэрміновыя паездкі для выканання афіцыйных функцый”.
Згаданая парламенцкая камісія таксама падрыхтавала папраўкі да закона аб дзяржаўнай мяжы Латвіі, згодна з якімі грамадзянам краін СНД неабходна будзе атрымліваць “са згоды СДБ” дазвол на знаходжанне ў памежнай зоне.
Выдаваць пропуск будзе Дзяржаўная памежная ахова Латвіі.
“Краіны СНД (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Малдова, Таджыкістан і Узбекістан) цесна супрацоўнічаюць у сферы бяспекі, эканомікі і культуры, і Расія выкарыстоўвае гэтае супрацоўніцтва для атрымання цікавай яе інфармацыі”, — адзначылі аўтары паправак.
5 студзеня паведамлялася, што ў 2024 годзе Латвія не ўпусціла на сваю тэрыторыю 137 беларусаў, палічыўшы іх пагрозай бяспецы. Адмову ва ўездзе таксама атрымалі грамадзяне Расіі, Малдовы, Украіны, Казахстана, Узбекістана, Ізраіля, Грузіі, Таджыкістана, Вялікабрытаніі, Каргызстана, ЗША, Сербіі.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС найбольшая за апошнія дзевяць месяцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю паслугамі сектара ІКТ за пяць месяцаў перавысіла 790 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 ліпеня — 30 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі ў гадавым выражэнні вырасла ўдваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаМантажныя работы ад пачатку 2026 года падаражэлі на 5,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы за год скарацілася на 3,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

