Шэраг дэмакратычных краін заклікаў неадкладна вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі
9 лютага, Позірк. Усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі павінны быць “неадкладна і безумоўна” вызваленыя, гаворыцца ў сумеснай заяве, якую шэраг дэмакратычных краін прадставіў 8 лютага пастаяннаму савету АБСЕ праз беларускую сітуацыю ў галіне чалавечага вымярэння.
Дакумент, пададзены пастаянным прадстаўніком Канады ў АБСЕ Джослін Кінер, адлюстроўвае пазіцыю “нефармальнай групы сяброў дэмакратычнай Беларусі”: Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, ЗША, Ірландыі, Іспаніі, Кіпра, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Румыніі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі, Эстоніі і, уласна, Канады.
Да заявы таксама далучыліся Аўстрыя, Албанія, Балгарыя, Грэцыя, Ісландыя, Італія, Ліхтэнштэйн, Славакія, Славенія, Украіна, Харватыя, Чарнагорыя і Чэхія.
“У апошнія тыдні да нас зноў дайшлі дакладныя паведамленні пра тое, што Беларусь не выконвае свае абавязацельствы ў плане чалавечага вымярэння, прынятыя ў рамках АБСЕ”, — гаворыцца ў дакуменце.
Адзначаецца, што ў студзені “прайшла чарговая хваля пераследу, арыштаў і затрыманняў, на гэты раз скіраваных супраць былых палітвязняў, якія засталіся ў Беларусі, сем’яў палітвязняў і тых, хто іх падтрымліваў”.
“Як і жорсткія паслявыбарныя рэпрэсіі ў 2020 годзе, гэтыя дзеянні, здаецца, скіраваныя на запалохванне народа Беларусі напярэдадні запланаваных на гэты месяц парламенцкіх выбараў”, — падкрэсліваецца ў заяве.
Аўтары дакумента спаслаліся на ацэнку здарэння праваабарончай арганізацыяй Amnesty International, якая адзначыла, што “суровасць пераследу дзіўная нават для краіны і рэгіёну, на якія прыпала больш чым вялікая доля жорсткіх рэпрэсій”.
Адзначаецца, што дзяржавы АБСЕ неаднаразова казалі пра тое, што неабходна паказваць на невыкананне Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння ў рамках арганізацыі, “асабліва пасля фальсіфікацыі выбараў 2020 года і адбыўшагася значнага пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека”.
Саўдзел Беларусі ў поўнамаштабным уварванні Расіі ва Украіну “пагоршыў парушэнні правоў чалавека”, а таксама “садзейнічаў рэгіянальнай і міжнароднай нестабільнасці”.
“Больш за тры гады беларускія ўлады жорстка пераследуюць апазіцыянераў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, журналістаў і работнікаў СМІ, рэлігійныя суполкі і практычна ўсіх свабодных людзей. На думку спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі і Упраўлення вярхоўнага камісара па правах чалавека, гэта можа быць прыраўнавана да злачынстваў супраць чалавечнасці. Асобы, якія спрабуюць рэалізаваць свае правы чалавека і асноўныя свабоды, падвяргаюцца запалохванню, пераследам, злоўжыванням і адвольным затрыманням”, — гаворыцца ў заяве.
"Вясна": Падчас студзеньскага рэйду сілавікоў пад пераслед трапілі мінімум 224 чалавекі
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка