У Варшаве з’явяцца інфармацыйныя банеры да беларускага Дня Волі

14 лютага, Позірк. Мэрыя Варшавы ва ўзаемадзеянні з Аб’яднаным пераходным кабінетам (АПК) плануе размясціць на аўтобусах, прыпынках транспарту і іншых месцах, прызначаных для сацыяльнай рэкламы, інфармацыйныя банеры да Дня Волі — гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.
Паводле інфармацыі прэс-службы АПК, дэталі “шэрагу акцый у падтрымку беларусаў” абмяркоўваліся на сустрэчы прадстаўнікоў кабінета Паўла Латушкі (па транзіце ўлады) і Аліны Коўшык (па нацыянальным адраджэнні) з кіраўніцтвам польскай сталіцы.
На сустрэчы таксама стала вядома, што Варшава разам з міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International узяла на сябе абавязацельства “аднавіць мурал, прысвечаны палітвязню, лаўрэату Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму”.
Бакі таксама абмеркавалі магчымасць экспанавання “на агароджы аднаго з варшаўскіх паркаў выставы, прысвечанай цяперашняй сітуацыі ў Беларусі”.
Дэмсілы расцэньваюць такія крокі кіраўніцтва польскай сталіцы як праяву “салідарнасці з народам Беларусі, які працягвае змаганне за дэмакратычныя пераўтварэнні, нягледзячы на маштабныя і жорсткія рэпрэсіі”, адзначыў Латушка.
У сваю чаргу Коўшык падкрэсліла, што “Варшава заўсёды была вельмі ўспрыімлівай да сітуацыі беларусаў” і дапамагала “шмат якім беларускім ініцыятывам”.
“Грамадская кампанія на гарадскіх носьбітах на Дзень Волі стала ўжо традыцыйнай, і я спадзяюся, што сёлета да яе далучацца іншыя гарады Польшчы”, — сказала яна.
Рашэнне правесці акцыі салідарнасці з беларусамі, паведамляе прэс-служба кабінета, стала “адным з прамых вынікаў перамоў” АПК і яго кіраўніцы Святланы Ціханоўскай з мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім.

Ціханоўская заклікала падтрымаць палітвязняў у Дзень Волі 25 сакавіка

- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка