Ціханоўская заклікала падтрымаць палітвязняў у Дзень Волі 25 сакавіка

30 студзеня, Позірк. З заклікам далучыцца да міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю 25 сакавіка звярнулася да шырокай грамадскасці дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“У гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі мы заклікаем дапамагчы нам падвысіць дасведчанасць і падтрымаць нашых палітвязняў”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Дэмсілы штогод праводзяць па некалькі міжнародных дзён салідарнасці з Беларуссю, якія прывязаныя да розных знакавых падзей — абвяшчэння незалежнасці БНР у 1918 годзе (Дзень Волі, 25 сакавіка), гадавіны смерці актывіста Вітольда Ашурка (21 траўня), пачатку поствыбарных пратэстаў 2020 года (9 жніўня), гадавіны гібелі актывіста Рамана Бандарэнкі (12 лістапада) ды інш.
Паводле даных праваабаронцаў, на 30 студзеня ў Беларусі 1.418 палітвязняў. Рэальная лічба грамадзян, якія пераследуюцца з палітычных матываў, можа быць значна вышэйшай.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



