Мінск 14:26

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і Беларуская Рада культуры падпісалі мемарандум аб супрацы

Яўген Буры (ABBA) і Сяргей Будкін (БРК)
Фота: старонка ABBA у "Інстаграме"

15 лютага, Позірк. Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) і Беларуская Рада культуры (БРК) падпісалі мемарандум аб супрацы.

“Разам мы намагаемся знаёміць паміж сабой перспектыўныя праекты са сферы культуры і бізнесу, ствараць магчымасці ўдзелу выбітных дзеячаў культуры на бізнес-івэнтах, дапамагаць рэпрэсаваным беларусам ад культуры ў пошуку фінансавання”, — адзначаецца ў паведамленні АВВА у “Інстаграме”. 

Асацыяцыя мяркуе, што “супольны досвед і падтрымка адзін аднаго” дапамогуць “працаваць яшчэ больш эфектыўна на карысць беларусаў і будучыні вольнай Беларусі”.

Паведамляецца, што супраца арганізацый “пачалася з Каляднага нэтворкінгу”, калі “разам з іншымі партнёрамі быў праведзены дабрачынны аўкцыён”, на якім было сабрана і накіравана на падтрымку палітзняволеных дзеячаў культуры больш за 6.000 еўра. 

ABBA створана ў жніўні 2021 года, яе ўзначальвае былы супрацоўнік дзяржсакратарыята Савета бяспекі Беларусі Яўген Буры. Арганізацыя “дапамагае сумленнаму бізнесу з беларускімі каранямі” ў рэлакацыі, адкрыцці і развіцці ў дэмакратычных краінах.

БРК зарэгістраваная ў кастрычніку 2020 года ў Эстоніі пад назвай MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon як некамерцыйная дабрачынная арганізацыя, з траўня 2023-га мае праваабарончы статус. Займаецца падтрымкай беларускай культуры, адукацыяй у сферы культурніцкага менеджменту, дапамагае рэпрэсаваным культурніцкім дзеячам ды інш.

У Беларусі ABBA і БРК прызнаныя “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”.

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і BySol падпісалі мемарандум аб супрацы

13 лютага, Позірк. Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) і фонд BySol падпісалі мемарандум аб супрацы. "Партнёрства — адзін з накірункаў працы АВВА і мы вельмі цешымся, калі важныя ініцыятывы яднаюцца ў агульнай справе", — адзначаецца ў паведамленні АВВА у …
Падзяліцца: