Мінск 20:32

КДБ прызнаў” экстрэмісцкім фармаваннем ” тэлеграм-каналы і чаты жыхароў мінскага мікрараёна Паўднёвы Захад

Скрыншот спісу

19 лютага, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 13 лютага прызнаў “экстрэмісцкім фармаваннем” тэлеграм-канал “Паўднёвы Захад г. Мінска” (46 падпісчыкаў, не абнаўляецца са жніўня 2021 года), групу ў “Тэлеграме” “Паўднёвы Захад ” (52 удзельнікі, не абнаўляецца з траўня 2022 года) і “Чат Паўднёвага Захаду г. Мінска” (222 удзельнікі, не актыўны з таго ж часу).

У спіс экстрэмісцкіх фармаванняў, размешчаны на сайце МУС, змены ўнесеныя 19 лютага.

У пераліку 203 пазіцыі і 179 найменняў”экстрэмісцкіх фармаванняў”.

Падзяліцца: