СМІ: Затрыманаму ў Сербіі беларускаму рэжысёру пагражае экстрадыцыя па запыце Мінска

19 лютага, Позірк. Апеляцыйны суд у Бялградзе завяршыў разгляд справы аб экстрадыцыі беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта, паведамляе Deutsche Welle.
Адзначаецца, што рашэнне будзе вынесенае “цягам 20–30 дзён”.
Гнёт затрыманы 30 кастрычніка 2023 года ў Сербіі па лініі Інтэрпола па запыце Мінска. Яго абвінавачваюць паводле эканамічнага артыкула, аднак абарона рэжысёра лічыць пераслед палітычна матываваным. Мужчыну называюць адным з заснавальнікаў ініцыятывы “Свабоднае аб’яднанне спартсменаў SOS.by”, прызнанай у 2022 годзе “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Андрэй Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст.
У траўні 2022 года выйграў конкурс Effie Awards Russia. У 2016-м Marketing.by паведамляў, што Гнёт з’яўляецца” адным з самых вядомых і запатрабаваных “беларускіх рэжысёраў, сярод яго кліентаў такія вядомыя беларускія брэнды, як МТС, Mark Formelle, “Бульбаш”, “Аліварыя”, “Спартак”, “Беллакт”, World Of Tanks і іншыя.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАляксандраў: Мне казалі, што мой лёс нікога не цікавіць, але я ведаў, што гэта не так (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАб'ём выдадзеных фізасобам крэдытаў у гадавым вымярэнні вырас на 20,4%, пратэрмінаваныя даўгі па пазыках — на 17,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы беларускіх банкаў выраслі за апошні год на 14,1% — амаль да 133 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСК распачаў спецвытворчасць у дачыненні яшчэ да пяці прадстаўнікоў палка КаліноўскагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асобаў па крэдытах вырасла ў гадавым вымярэнні ў 2,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 8,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах працягнулі зніжэнне пасля месячнага перапынку — аналіз даных НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
