Генштаб: Ваенная дактрына вызначае падыходы да выкарыстання арміі для абароны канстытуцыйнага ладу ад унутраных пагроз
19 лютага, Позірк. Згодна з новай ваеннай дактрынай (ВД), Беларусь не адносіцца “як да свайго ворага” ні да аднаго народа, “незалежна ад дзеянняў іх урадаў”, заявіў 19 лютага на 11-й сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу (СР НС) начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Віктар Гулевіч.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць дзяржвыданне “СБ. Беларусь сёння”, “нягледзячы на глыбокую перапрацоўку змястоўнай часткі” ВД, дакумент “захаваў у сабе міралюбныя памкненні беларускага народа”. Пры гэтым ён сярод іншага “вызначае падыходы дзяржавы да выкарыстання арміі для абароны канстытуцыйнага ладу ад унутраных пагроз”.
Начальнік Генштаба падкрэсліў важнасць тлумачэння “шырокім слаям грамадскасці, у тым ліку і міжнароднай”, “чаму менавіта цяпер” вырашана змяніць дактрыну. Паводле яго пераканання, гэта неабходна для пацверджання адкрытасці Беларусі “ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі”, у той час калі “ўвесь свет штарміць ад ваенных канфліктаў, якія ўзнікаюць<…>”.
“Супрацьстаянне паміж Захадам і Усходам перайшло ў гарачую фазу. Радыкальна змянілася ваенна-палітычнае становішча і палітыка — сілавая канфігурацыя ў Еўропе”, — сказаў Гулевіч.
Прынцыпы абароны дзяржавы ў абноўленай ВД не змяніліся, але “прапісаныя тыя краіны, якія сваімі дзеяннямі ствараюць ваенныя небяспекі для Рэспублікі Беларусь”. Гэтыя “небяспекі перагледжаныя з упорам на недапушчэнне развязвання ўзброеных канфліктаў”, адзначыў 7 лютага начальнік другога аддзела інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Генштаба Уладзімір Апалонік.
Паводле яго слоў, “Ваенная дактрына атрымала больш адрасны характар”.
Абноўленая ВД была разгледжана 16 студзеня ў рамках абмеркавання Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі на пасяджэнні Савета бяспекі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
Рашэнне аб распрацоўцы яе новага праекта было прынятае пасля адабрэння новай рэдакцыі Канцэпцыі нацбяспекі ў лютым 2023 года.
У дакуменце раскрыты змест ваеннай палітыкі краіны. У прыватнасці, сцвярджаецца, што “Беларусь — міралюбная краіна, нікому не пагражае, але спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы, а тым больш пагроза прымянення ваеннай сілы або агрэсія будуць спыняцца з выкарыстаннем усяго патэнцыялу дзяржавы”.
Пасля адабрэння Саветам бяспекі праектаў канцэпцыя і дактрына будуць вынесены на зацвярджэнне Усебеларускага народнага сходу.
Намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце — начальнік вучэбна-метадычнага аддзела факультэта Генеральнага штаба УС Ваеннай акадэміі Андрэй Багадзель у кантэксце абнаўлення дакумента 4 лютага заявіў, што “найбольшую небяспеку для нас уяўляюць краіны калектыўнага Захаду”.
Таксама, паводле яго слоў, небяспечныя для Беларусі “транснацыянальныя кампаніі і міжнародныя фінансавыя фонды, розныя тэрарыстычныя арганізацыі”.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой улады ў Мінску падтрымліваюць Крэмль. З беларускай тэрыторыі расійская армія ажыццявіла наўпроставы напад на суседнюю краіну, затым цягам некалькіх месяцаў праводзіліся ракетныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Таксама расійскія вайскоўцы карысталіся беларускай вайсковай інфраструктурай.
- ПалітыкаЛатушка: Шэраг краін адмовіўся далучацца да пазову Літвы ў МКС па Лукашэнку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаВельмі ўсцешаныя, што патрапілі ў цэль — BelPol пра рэакцыю ўладаў на дэананімізацыю членаў выбаркамаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП дасягнула 66% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПра палітвязняў у Беларусі трэба паднімаць больш шуму ў медыя і міжнародных арганізацыях — МуйжніексМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаУ наступныя гады ў Беларусі адбудзецца змена ўлады — спецдакладчык ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі заклікаў улады ў Мінску запрасіць яго ў краінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па Беларусі: Я буду часткай хору, які стане павышаць цану за рэпрэсііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка