Пасольства РФ у Мінску паведаміла пра спрашчэнне “добраахвотнага перасялення ў Расію”

19 лютага, Позірк. Урад РФ спрасціў у рамках адпаведнай праграмы працэдуру “добраахвотнага перасялення ў Расію”, паведаміла 19 лютага прэс-служба пасольства гэтай дзяржавы ў Мінску.
Адзначаецца, што ўрадавая пастанова падрыхтаваная для рэалізацыі ўказа прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, якім з 1 студзеня 2024 года ўведзены “інстытут рэпатрыяцыі” для “суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой”, у тым ліку “ў недружалюбных краінах”.
Для ўдзелу ў дзяржпраграме “суайчыннікам” “не прыйдзецца пацвярджаць валоданне рускай мовай на ўзроўні, дастатковым для зносін”.
Згодна з пастановай, рашэнне тычыцца наступных “рэпатрыянтаў”: грамадзян РФ, якія пастаянна пражываюць за мяжой; раней адмовіліся ад расійскага грамадзянства; якія нарадзіліся або пастаянна пражывалі на тэрыторыі РСФСР і якія якія мелі грамадзянства СССР; грамадзян, у якіх ёсць сваякі, якія нарадзіліся або пастаянна пражывалі на тэрыторыі РСФСР альбо на тэрыторыі, якая адносілася да Расійскай імперыі ці СССР.
Пуцін 18 снежня падпісаў указ, які спрашчае прыём у грамадзянства РФ грамадзян Беларусі, Казахстана і Малдовы.
У адпаведнасці з ім, дзеяздольныя грамадзяне згаданых дзяржаў, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, могуць падаць заяву аб прыёме ў грамадзянства РФ без уліку тэрміну іх пражывання ў Расіі (не менш за пяць гадоў для грамадзян іншых дзяржаў) з моманту атрымання віду на жыхарства, ведаў гісторыі і асноў заканадаўства краіны.
Грамадзянам Казахстана і Малдовы неабходна таксама прадстаўляць дакумент, які пацвярджае валоданне рускай мовай. Беларусы ад такога патрабавання вызваляліся, разам з заявай аб прыёме ў грамадзянства РФ ім патрабавалася даць толькі від на жыхарства і дакумент, які пацвярджае іх асобу.
Дадзены ўказ прыняты, па ўсёй бачнасці, у сувязі з уступленнем 26 кастрычніка ў сілу новага федэральнага закона ад 28 красавіка 2023 года №138-Ф3 “Аб грамадзянстве Расійскай Федэрацыі”.
Гл. таксама:

- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла амаль у 4 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Рэжым Лукашэнкі ніколі не быў настолькі прыгатаваны да вайны, як сёння (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 34,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ асацыяцыі бізнесу і наймальнікаў заявілі аб "дэградацыі імпартазамяшчэння“ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 3,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка