“Вясна”: За два гады за антываенную пазіцыю ў Беларусі рэпрэсавана каля 1,7 тыс. чалавек

22 февраля, Позірк. Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларусы актыўна праяўлялі антываенную пазіцыю: “ладзілі пікеты, псавалі чыгуначнае абсталяванне, каб запаволіць рух расійскай ваеннай тэхнікі”, цяпер “дапамагаюць у інфармацыйнай вайне”, ваююць на ўкраінскім баку. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы праваабарончага цэнтра “Вясна”, апублікаванай напярэдадні другой гадавіны пачатку вайны.
Пасля 24 лютага 2022 года за праяву антываеннай пазіцыі ў Беларусі было затрымана не менш за 1.671 чалавека. 94 з іх асуджаныя паводле крымінальных спраў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў, адзначаюць праваабаронцы.
Паводле іх даных, па стане на 23 лютага 2024 года ў Беларусі налічваецца 13 асуджаных за дыверсіі на чыгунцы — агулам на 199,5 года пазбаўлення волі.
За перадачу фота і відэа расійскай ваеннай тэхнікі незалежным медыярэсурсам асуджана не менш за 37 чалавек, за намер ваяваць на баку Украіны — мінімум 15.
Не менш за 38 чалавек зазналі пераслед за публічнае асуджэнне расійскай агрэсіі і праяву салідарнасці з Украінай, 14 асуджана за грашовыя ахвяраванні беларускім добраахвотнікам.
За першыя паўтара месяца вайны за антываенныя акцыі ў Беларусі было затрымана больш за 1,5 тыс. чалавек, адзначаецца ў справаздачы.
“У нашай краіне да гэтага часу пераследуюць за адкрытую падтрымку Украіны і падвяргаюць адміністрацыйнаму арышту”, — падкрэслілі праваабаронцы.
Найбольш масавыя антываенныя акцыі ў Беларусі прайшлі 27 і 28 лютага 2022 года. За двое сутак затрымалі больш за 1.1 тыс. чалавек. Удзельнікаў антываенных акцый пераследавалі за нашэнне жоўта-сіняй сімволікі, надпіс “Не вайне” на вопратцы, ускладанне кветак каля пасольства Украіны ў Мінску. Беларусы пратэставалі не толькі ў сталіцы, але і ў большасці рэгіёнаў краіны.
Затрыманыя на мітынгах падвяргаліся катаванням з боку сілавікоў, адзначаецца ў справаздачы. Пратэстоўцаў жорстка збівалі ў аддзяленнях міліцыі, адкуль некаторых дастаўлялі ў бальніцу.

- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі, чым за ўвесь студзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 0,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка