BelPol атрымаў доступ да публічных экранаў у Мінску для трансляцыі звароту Ціханоўскай

24 лютага, Позірк. Аб’яднанне супрацоўнікаў сілавых структур BelPol, якія перайшлі на бок народа, атрымала доступ да сістэмы публічных экранаў у Мінску для трансляцыі звароту Святланы Ціханоўскай з нагоды правядзення 25 лютага парламенцкіх выбараў і выбараў у мясцовыя саветы. Такая выснова вынікае з паведамленняў прэс-службаў дэмакратычнага лідара і BelPol.
Паводле інфармацыі офіса Ціханоўскай, відэазварот мог быць паказаны больш чым на 2 тыс. экранаў у гандлёвых цэнтрах, буйных крамах, на станцыях метрапалітэна.
У сацыяльных сетках ужо размешчаныя фатаграфіі з выявай экранаў, на якіх транслюецца выступ.
У звароце, які доўжыцца каля 50 секунд, Ціханоўская выказала ўпэўненасць, што беларусы не забыліся, як сказалі “не” вайне і дыктатуры. “Сёння мы гаворым “не” фальшывым выбарам. Мы ўмеем змагацца. Мы ўмеем аб’ядноўвацца. Мы ўмеем перамагаць. Мы не спынімся, пакуль усе не будуць вольныя. Перамены ў Беларусі — задача кожнага з нас”, — заявіла дэмлідар.


- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі па адной спробе незаконнага пераходу мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

