Лукашэнка: Нельга распускаць соплі і змагацца за нейкую эфемерную свабоду
25 лютага, Позірк. Беларусь у адзінстве з Расіяй разглядае “розныя сцэнары развіцця падзей і процідзейнічае гэтаму”, “у такой сітуацыі мы супрацьстаяць можам любому праціўніку”, заявіў Аляксандр Лукашэнка дзяржСМІ 25 лютага.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба, “цяперашні свет — гэта сіла”.
“Разумеюць толькі сілу, — дадаў Лукашэнка. — Калі мы, прабачце мяне, соплі распусцім і будзем змагацца за дэмакратыю і нейкую эфемерную свабоду… Вы ўбачылі, якая ў іх дэмакратыя. Таму нам трэба бачыць свае мэты, свае інтарэсы, быць шчырымі, праводзіць палітыку справядлівасці. Тады гэта будзе адзінства нашага народа. Не без таго, што хтосьці выпаўзе з-пад плінтуса, вякне, але гэта ў любым грамадстве бывае. Таму ўсе гэтыя сцэнары нерэалізуемыя. Мы гэта ўсё выдатна бачым. Можаце нават не хвалявацца”.
Лукашэнка сцвярджае, што “цяпер думае пра іншае: як годна правесці Год якасці”.
“Каб, нават калі цяперашні прэзідэнт не пойдзе на выбары, вы запомнілі. А апошняе ўсё запамінаецца. Таму гэты год будзе вельмі актыўным, і я на гэта настройваю грамадства і ўсю вертыкаль улады, якая сумленна і добрасумленна працавала і будзе працаваць да выбараў”, — адзначыў ён.
Ацэньваючы выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў, Лукашэнка сказаў: “Не тыя ўжо часы, калі натоўпам ішлі на выбары”.
“Людзі пачынаюць разумець, што ў Беларусі, да прыкладу, прэзідэнт — гэта не цар, гэта не Бог, гэта вельмі цяжкая праца. І загрузіць на сябе ў цяперашняй сітуацыі гэты груз нашай краіны не кожны вырашыцца, — падкрэсліў ён. — Роля парламента будзе павышацца. Штомесяц, штогод. Частку паўнамоцтваў мы ўжо перадаем парламенту і іншым органам улады. Ідзе пэўная перабудова, пакаленні мяняюцца”.
На яго думку, выбары — гэта “вельмі сур’ёзнае мерапрыемства”, “асабліва ў момант мадэрнізацыі нашай улады”.
“Нас могуць пакрытыкаваць: нейкая слабая мадэрнізацыя. Але мы заўсёды казалі, што ўсюды ўсе працэсы павінны насіць эвалюцыйны характар. Калі пайсці рэзка — таксама можна цяпер, але гэта рэвалюцыя. Ліміт рэвалюцый мы і расіяне ўжо вычарпалі. Да чаго гэта можа прывесці — Украіна. Яны таксама ліміт вычарпалі, але паспрабавалі ў 2014–2015 годзе, “майданулі”. Вось да чаго прывялі гэтыя рэзкія павароты. Таму мы спакойна ідзем, мадэрнізуючы сваю сістэму. Але трэба зрабіць, каб яна ўстаканілася, па-народнаму кажучы”, — заявіў Лукашэнка.
Гаворачы аб Саюзнай дзяржаве з РФ, ён адзначыў, што гэта саюз дзвюх незалежных краін: “У нас эканоміка ў чымсьці розная, мы многае захавалі, што вельмі шануе Расія. Трэба эвалюцыйна, крок за крокам, вырашаць пытанні, якія стаяць перад намі”.
Таксама Лукашэнка пракаментаваў замарозку ўдзелу ў АДКБ Арменіі і перспектывы вайны ва Украіне.
“Палітыкам у Ерэване трэба ачуняць, каб не страціць тое, што ёсць. Спадзяюся, яны на мяне не пакрыўдзяцца. Час шмат што мяняе, і сітуацыя зменіцца наогул у свеце. Таму кампактным дзяржавам не трэба рабіць лішніх рухаў. Мне здаецца, Нікол [Пашынян] зрабіў эмацыйную заяву”, — сказаў Лукашэнка.
Ва Украіне, паводле яго сцвярджэння, цяпер “ёсць магчымасць дамовіцца”. “Я бачу, расіяне ўзялі курс на мірнае ўрэгуляванне гэтага пытання. Калі [ў Кіеве] не пойдуць на перамовы з РасіяйР — цалкам страцяць краіну”, — удакладніў Лукашэнка.
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі свае высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка