Лукашэнка: Пакідаць прэзідэнцкую пасаду ў такі нявызначаны перыяд — здрада

25 лютага, Позірк. Пакідаць прэзідэнцкую пасаду “ў такі няпросты і нявызначаны перыяд” раўназначна здрадзе, заявіў Аляксандр Лукашэнка 25 лютага на выбарчым участку, адказваючы на пытанні дзяржСМІ.
Як адзначае яго прэс-служба, пасля гэтага было зададзенае ўдакладняючае пытанне: ці можна ўспрымаць сказанае як “адназначную заяву” аб намеры балатавацца ў 2025 годзе?
“Пра тое, што гэта электаральны цыкл і што нас будуць гайдаць да прэзідэнцкіх выбараў, і яны будуць апагеем усяго, я ўжо шмат казаў. Гэта і ёсць цыкл. Афіцыйна ці не афіцыйна — якое пытанне, такі і адказ. Я адказаў так, як задалі мне пытанне. Калі трэба канкрэтызаваць, то я абсалютна сур’ёзна і шчыра скажу: нічога новага пакуль сказаць не магу”, — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, “наперадзе яшчэ год да прэзідэнцкіх выбараў, шмат што можа змяніцца”.
“Натуральна, я і ўсе мы, грамадства, будзем рэагаваць на тое, якія змены будуць адбывацца ў нашым грамадстве і ў якой сітуацыі мы падыдзем праз год да галасавання”, — дадаў ён.
Пры гэтым Лукашэнка назваў сябе “сыходзячым прэзідэнтам”.
Кажучы пра адсутнасць назіральнікаў ад АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы, ён заявіў, што яны “не прасіліся прыехаць”.
“Усе, хто прасіўся да нас прыехаць, мы, па-мойму, нікому не адмовілі. Калі б АБСЕ захацела да нас прыехаць і зрабіла б такі запыт, мы б яго разгледзелі. Хутчэй за ўсё станоўча. Але яны не прасіліся. А чаму мы паўзці да іх павінны? Гэта нашы выбары”, — сказаў Лукашэнка.
Ён сцвярджае, што “на ранейшыя выбары назіральнікі ад АБСЕ прыязджалі ўжо з выніковым заключэннем”.
“Яны загадзя падрыхтавалі пратакол — заключэнне. І страцілі. Нашы хлопцы знайшлі, сфатаграфавалі і мне на стол. Слухайце, два дні да выбараў, папярэдняе галасаванне ідзе — яны ўжо перакрэслілі нашы выбары. Ну навошта іх сюды клікаць?” — адзначыў Лукашэнка, не прывёўшы доказаў.
25 лютага ў Беларусі адбываюцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і ў мясцовыя саветы. Да іх дапушчаныя толькі лаяльныя рэжыму кандыдаты.
Гл. таксама:
Лукашэнка заявіў, што будзе балатавацца на наступных выбарах прэзідэнта (дапоўнена)

- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


