Рада БНР: Акцыя 25 лютага не мае нічога супольнага з легітымнымі выбарамі

26 лютага, Позірк. “Акцыя, арганізаваная ў Рэспубліцы Беларусь 25 лютага 2024 года незаконным прарасійскім рэжымам [Аляксандра] Лукашэнкі, не мае нічога супольнага з легітымнымі выбарамі ў легітымны орган заканадаўчай і прадстаўнічай улады”, — гаворыцца ў заяве Рады Беларускай Народнай Рэспублікі “ў сувязі з так званымі парламенцкімі выбарамі”.
Рада БНР канстатавала, што “парламентарызм у Беларусі праіснаваў толькі некалькі гадоў у першай палове 90-х і быў знішчаны з прыходам да ўлады прарасійскага стаўленіка Лукашэнкі”.
“Менавіта на загад Лукашэнкі ў красавіку 1995 года ў зале парламента былі збітыя дэпутаты Беларускага Народнага Фронту, а ў лістападзе 1996-га пры непасрэднай падтрымцы Крамля Лукашэнка здзейсніў дзяржаўны пераварот, зламаўшы Канстытуцыю і ўсталяваўшы рэжым аднаасобнага кіравання”, — гаворыцца ў дакуменце.
Ад таго часу “тое, што ў Рэспубліцы Беларусь лічыцца заканадаўчым і прадстаўнічым органам, увасабляе сабой здзек з самога прынцыпу парламентарызму, бо так званыя дэпутаты не абіраюцца на свабодных выбарах і цалкам падпарадкаваныя Лукашэнку і яго спецслужбам”, лічыць Рада БНР. З гэтай прычыны, падкрэслена ў заяве, “ніякія законы і міжнародныя пагадненні, прынятыя альбо ратыфікаваныя гэтым антыканстытуцыйным органам, не могуць лічыцца легітымнымі”.
У дакуменце адзначана, што “сёлетнія так званыя выбары адбыліся пры фактычнай акупацыі Беларусі Расіяй, ва ўмовах татальнага тэрору і поўнай ліквідацыі непраўладных палітычных і грамадскіх інстытутаў”. “Прызначаныя адміністрацыяй “дэпутаты” не могуць быць прадстаўнікамі беларускага народу. Усе пастановы гэтых “дэпутатаў” не будуць мець легітымнай сілы”, — папярэджвае палітычная структура.
“Рада БНР перакананая, што толькі на свабодных, дэмакратычных, пазбаўленых фальсіфікацый выбарах у сапраўды незалежнай нацыянальнай беларускай дзяржаве, пры наяўнасці грамадскіх і міжнародных назіральнікаў, беларускі народ зможа ў поўнай ступені выявіць сваю волю”, — гаворыцца ў заяве.
Адзіны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў прайшоў 25 лютага на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. У электаральнай кампаніі ўдзельнічалі выключна прыхільнікі Лукашэнкі.
Рада БНР пазіцыянуе сябе як найстарэйшы беларускі палітычны і дзяржаўны інстытут, захавальнік традыцый нацыянальнага руху, які дзейнічае з моманту абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.

Пераважную большасць месцаў у Палаце прадстаўнікоў занялі члены "Белай Русі" і беспартыйныя
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года сярод несезонных тавараў хутчэй за ўсё даражэлі какава, селядзец і шакалад (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Валенсіі на пленуме найбуйнейшай партыі Еўрапарламента (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку красавіка долар на біржы патаннеў на 2,6%, еўра — падаражэў на 3,7% на фоне стабільнасці курсу расейскага рубляМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства