Мінск 00:04

Пераважную большасць месцаў у Палаце прадстаўнікоў занялі члены “Белай Русі” і беспартыйныя

Інфаграфіка: "Позірк"

26 лютага, Позірк. Каля дзвюх трацін дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання — 70 са 110 — з’яўляюцца членамі праўладных палітычных партый, якія засталіся ў Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз папярэдніх вынікаў адзінага дня галасавання 25 лютага.

51 месца ў ніжняй палаце парламента занялі прадстаўнікі партыі “Белая Русь”, створанай у 2023 годзе для актыўнай падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі. Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці дасталася 8 дэпутацкіх крэслаў, Камуністычнай партыі Беларусі — 7, Ліберальна-дэмакратычнай партыі — 4.

Не ўваходзяць ні ў якія партыі 40 дэпутатаў ПП НС восьмага склікання.

ПАГЛЯДЗЕЦЬ ПОЎНЫ СПІС

  • • Брэсцкая-Заходняя акруга № 1 — Валянціна Мікалаеўна Пух (дырэктар Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта”; партыя “Белая Русь”);
    • Брэсцкая-Цэнтральная акруга № 2 — Вольга Васільеўна Сцепусь (дырэктар Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па водных відах спорту; беспартыйная);
    • Брэсцкая-Усходняя акруга № 3 — Уладзімір Веніямінавіч Баравенка (намеснік гендырэктара УП “Брэстаблгаз” па ідэалагічнай працы, сацыяльных і грамадскіх пытаннях; партыя “Белая Русь”);
    • Брэсцкая-Памежная акруга № 4 — Андрэй Канстанцінавіч Крупенькін (намеснік начальніка Упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці; беспартыйны);
    • Баранавіцкая-Заходняя акруга № 5 — Аляксей Іванавіч Райко (намеснік начальніка Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі; партыя “Белая Русь”)
    • Баранавіцкая-Усходняя акруга № 6 — Павел Іванавіч Папко (дэпутат ПП НС сёмага склікання; партыя “Белая Русь”);
    • Баранавіцкая сельская акруга № 7 — Георгій Яўгенавіч Хлябовіч (галоўны ўрач Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы; партыя “Белая Русь”);
    • Белавежская акруга № 8 — Кацярына Мікалаеўна Паздзяйкіна (начальнік вытворча-выпрабавальнай лабараторыі Маларыцкага кансерваваагароднінасушыльнага камбіната; партыя “Белая Русь”);
    • Пружанская акруга № 9 — Юрый Іосіфавіч Наркевіч (старшыня Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў; партыя “Белая Русь”);
    • Днепра-Бугская акруга № 10 — Святлана Уладзіміраўна Барташ (дэпутат ПП НС сёмага склікання; Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці);
    • Івацэвіцкая акруга № 11 — Алег Аляксеевіч Кузьмін (дырэктар СШ № 3 Івацэвічаў; партыя “Белая Русь”);
    • Кобрынская акруга № 12 — Паліна Міхайлаўна Васілюк (начальнік аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Кобрынскага райвыканкама; партыя “Белая Русь”);
    • Лунінецкая акруга № 13 — Эдуард Мікалаевіч Севярын (начальнік Брэсцкага абласнога аддзялення ўпраўлення рэгіянальнай палітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў; беспартыйная);
    • Пінская гарадская акруга № 14 — Аляксандр Паўлавіч Амельянюк (дэпутат ПП НС сёмага склікання; Камуністычная партыя Беларусі);
    • Пінская сельская акруга № 15 — Уладзімір Уладзіміравіч Калесніковіч (дырэктар Пінскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм; партыя “Белая Русь”)
    • Столінская акруга № 16 — Аляксандр Мікалаевіч Вячорка (кіраўнік спраў Столінскага райвыканкама; партыя “Белая Русь”)
    • Віцебская-Горкаўская акруга № 17 — Віктар Паўлавіч Нікалайкін (дэпутат ПП НС сёмага склікання; партыя “Белая Русь”);
    • Віцебская-Чкалаўская акруга № 18 — Ірына Юр’еўна Астапенка (дырэктар СШ № 46 Віцебска; партыя “Белая Русь”);
    • Віцебская-Чыгуначная акруга № 19 — Руслан Мікалаевіч Шкодзін (ваенны камісар Віцебскай вобласці; беспартыйны);
    • Віцебская-Кастрычніцкая акруга № 20 — Юрый Анатольевіч Панфілаў (кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска; беспартыйны);
    • Гарадоцкая акруга № 21 — Андрэй Іванавіч Балыш (дырэктар Віцебскага занальнага інстытута сельскай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук; Ліберальна-дэмакратычная партыя);
    • Докшыцкая акруга № 22 — Анатоль Віктаравіч Сіўко (дырэктар завода “Ветразь”; беспартыйны);
    • Лепельская акруга № 23 — Віктар Уладзіміравіч Азаронак (намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама; беспартыйны);
    • Наваполацкая акруга № 24 — Дзяніс Мікалаевіч Карась (дэпутат ПП НС сёмага склікання; Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці);
    • Аршанская гарадская акруга № 25 — Аляксандр Міхайлавіч Міхно (дырэктар фабрыкі № 2 Аршанскага льнокамбіната; беспартыйны);
    • Аршанская-Дняпроўская акруга № 26 — Глеб Леанідавіч Гулянкоў (старшыня Болбасаўскага пасялковага выканкама; беспартыйны);
    • Полацкая гарадская акруга № 27 — Святлана Уладзіміраўна Адзінцова (дэпутат ПП НС сёмага склікання; беспартыйная);
    • Полацкая сельская акруга № 28 — Аляксандр Мікалаевіч Стома (галоўны ўрач Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы; партыя “Белая Русь”);
    • Пастаўская акруга № 29 — Ігар Пятровіч Сяргеенка (кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта; беспартыйны);
    • Талачынская акруга № 30 — Уладзімір Генадзевіч Бабічаў (першы сакратар Віцебскай абласной арганізацыі БРСМ; беспартыйны);
    • Гомельская-Юбілейная акруга № 31 — Віталь Юр’евіч Уткін (дэпутат ПП НС сёмага склікання; Ліберальна-дэмакратычная партыя);
    • Гомельская-Чыгуначная акруга № 32 — Аляксандр Мікалаевіч Канапацкі (намеснік гендырэктара прадпрыемства “Гомсельмаш” па ідэалагічнай працы і сацыяльных пытаннях; Камуністычная партыя Беларусі);
    • Гомельская-Цэнтральная акруга № 33 — Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч (старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі; партыя “Белая Русь”);
    • Гомельская-Савецкая акруга № 34 — Ірына Віктараўна Даўгала (дэпутат ПП НС сёмага склікання; партыя “Белая Русь”);
    • Гомельская-Прамысловая акруга № 35 — Анжаліна Анатольеўна Сырамятнікава (намесніца гендырэктара Гомельскага домабудаўнічага камбіната па ідэалагічнай і сацыяльнай працы; партыя “Белая Русь”);
    • Гомельская-Навабеліцкая акруга № 36 — Сяргей Адамавіч Казачок (кіраўнік адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля; партыя “Белая Русь”);
    • Гомельская сельская акруга № 37 — Юлія Аляксандраўна Волкава (дацэнт кафедры эканомікі Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і дактарант кафедры прамысловага маркетынгу і камунікацый Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта; Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці);
    • Буда-Кашалёўская акруга № 38 — Руслан Мікалаевіч Вягера (намеснік гендырэктара прадпрыемства “Гомельэнерга” па збыце энергіі; партыя “Белая Русь”);
    • Жыткавіцкая акруга № 39 — Святлана Уладзіміраўна Сянько (намесніца старшыні Петрыкаўскага райвыканкама; партыя “Белая Русь”);
    • Жлобінская акруга № 40 — Аляксандр Аляксандравіч Малабіцкі (начальнік аддзела інфармацыі, ідэалогіі і развіцця персаналу Беларускага металургічнага завода; партыя “Белая Русь”);
    • Калінкавіцкая акруга № 41 — Мікалай Валянцінавіч Маратаеў (намеснік старшыні Гомельскага абласнога суда — старшыня калегіі па крымінальных справах; беспартыйная);
    • Мазырская акруга № 42 — Аксана Міхайлаўна Кавалькова (дырэктар СШ № 16 Мазыра; партыя “Белая Русь”);
    • Палеская акруга № 43 — Ала Валер’еўна Навуменка (старшыня Нараўлянскага раённага савета дэпутатаў; партыя “Белая Русь”);
    • Рэчыцкая акруга № 44 — Алег Васільевіч Цылько (намеснік гендырэктара прадпрыемства “Гомельаблаўтатранс” па ідэалагічнай працы і сацыяльных пытаннях; Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці);
    • Рагачоўская акруга № 45 — Мікалай Мікалаевіч Кудзеньчук (начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Гомельскага аблвыканкама; беспартыйны);
    • Светлагорская акруга № 46 — Алена Яўгенаўна Лапцева (дырэктар Светлагорскага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства; партыя “Белая Русь”);
    • Хойніцкая акруга № 47 — Жанна Мікалаеўна Чарняўская (дэпутат ПП НС сёмага склікання; Камуністычная партыя Беларусі);
    • Ваўкавыская акруга № 48 — Віктар Станіслававіч Пляскач (дырэктар Ваўкавыскай філіі Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства; партыя “Белая Русь”);
    • Гродзенская-Занёманская акруга № 49 — Міхаіл Пятровіч Аксянюк (начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта; беспартыйны);
    • Гродзенская-Кастрычніцкая акруга № 50 — Алена Станіславаўна Патапава (дэпутат ПП НС сёмага склікання; Камуністычная партыя Беларусі);
    • Гродзенская-Ленінская акруга № 51 — Андрэй Віктаравіч Анісімаў (дырэктар Гродзенскага філіяла прадпрыемства “Белпошта”; партыя “Белая Русь”);
    • Гродзенская-Паўночная акруга № 52 — Алег Аляксандравіч Раманаў (старшыня партыі і РГА “Белая Русь”; партыя “Белая Русь”);
    • Гродзенская-Памежная акруга № 53 — Антон Станіслававіч Кулісевіч (старшыня Бераставіцкага райвыканкама; партыя “Белая Русь”);
    • Іўеўская акруга № 54 — Віталь Мікалаевіч Ракавец (дырэктар Іўеўскага лясгаса; партыя “Белая Русь”);
    • Лідская акруга № 55 — Кацярына Адамаўна Серафіновіч (намеснік дырэктара дзяржустановы “Рэдакцыя “ЛідаМедыяКампанія” па друкаваных СМІ; партыя “Белая Русь”);
    • Нёманская акруга № 56 — Міхаіл Сяргеевіч Орда (старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі; беспартыйны);
    • Замкавая акруга № 57 — Аляксандр Генрыхавіч Сангін (дэпутат ПП НС сёмага склікання; Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці);
    • Слонімская акруга № 58 — Валянцін Міхайлавіч Семяняка (дэпутат ПП НС сёмага склікання; беспартыйны);
    • Смаргонская акруга № 59 — Ігар Яраслававіч Шалудзін (старшыня Астравецкага райвыканкама; партыя “Белая Русь”);
    • Шчучынская акруга № 60 — Надзея Анатольеўна Хальцова (дырэктар гімназіі № 1 Мастоў; партыя “Белая Русь”);
    • Бярэзінская акруга № 61 — Юрый Васільевіч Корсік (дырэктар Смілавіцкага дзяржаўнага каледжа; партыя “Белая Русь”);
    • Барысаўская гарадская акруга № 62 — Аляксандр Валер’евіч Шыпула (дэпутат ПП НС сёмага склікання; партыя “Белая Русь”);
    • Барысаўская сельская акруга № 63 — Руслан Анатольевіч Касыгін (памочнік гендырэктара Барысаўскага завода “Гідраўзмацняльнік” па ідэалагічнай працы; партыя “Белая Русь”);
    • Жодзінская акруга № 64 — Юрый Браніслававіч Марэцкі (ваенны камісар Смалявіцкага раёна і Жодзіна; беспартыйны);
    • Пухавіцкая акруга № 65 — Алена Генадзеўна Пархімчык (галоўны ўрач Пухавіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна; Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці);
    • Капыльская акруга № 66 — Андрэй Іванавіч Ліс (начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці; беспартыйны);
    • Слуцкая акруга № 67 — Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава (старшыня Слуцкага раённага савета дэпутатаў; беспартыйная);
    • Салігорская гарадская акруга № 68 — Алена Мікалаеўна Хаміцэвіч (дырэктар Салігорскага дзяржаўнага каледжа; Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці);
    • Салігорская сельская акруга № 69 — Аксана Яўгенаўна Ільковіч (дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання Любанскага раёна; партыя “Белая Русь”);
    • Стаўбцоўская акруга № 70 — Алена Уладзіміраўна Клішэвіч (начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама; партыя “Белая Русь”);
    • Дзяржынская акруга № 71 — Ірына Анатольеўна Касцевіч (міністр працы і сацабароны; беспартыйная);
    • Маладзечанская гарадская акруга № 72 — Дзяніс Іванавіч Ушацкая (начальнік Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Мінскага абласнога ўпраўлення МНС; беспартыйны);
    • Маладзечанская сельская акруга № 73 — Іван Станіслававіч Маркевіч (намеснік старшыні Мінаблвыканкама; партыя “Белая Русь”);
    • Вілейская акруга № 74 — Аксана Іванаўна Сакалоўская (першая намесніца старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці; беспартыйная);
    • Лагойская акруга № 75 — Таццяна Уладзіміраўна Лаўрыновіч (старшыня Лагойскага сельвыканкама; партыя “Белая Русь”);
    • Сеніцкая акруга № 76 — Анатоль Анатольевіч Булаўка (намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА па ідэалагічнай працы; беспартыйны);
    • Мінская сельская акруга № 77 — Алена Анатольеўна Хіля (дырэктар Бараўлянскай сярэдняй школы № 2; партыя “Белая Русь”);
    • Бабруйская-Ленінская акруга № 78 — Вольга Мікалаеўна Жук (намесніца старшыні Бабруйскага гарвыканкама; партыя “Белая Русь”);
    • Бабруйская-Першамайская акруга № 79 — Аксана Ігараўна Прыходзька (начальнік упраўлення персаналу прадпрыемства “Белшына”; Ліберальна-дэмакратычная партыя);
    • Бабруйская сельская акруга № 80 — Антон Міхайлавіч Каранкевіч (дырэктар Бабруйскіх электрычных сетак “Магілёўэнерга”; партыя “Белая Русь”);
    • Быхаўская акруга № 81 — Аляксандра Мікалаеўна Міхеенка (старшыня Касцюковіцкага райвыканкама; партыя “Белая Русь”);
    • Горацкая акруга № 82 — Уладзімір Сяргеевіч Паўлоўскі (намеснік гендырэктара Магілёўскага мясакамбіната па ідэалагічнай працы і побыце; Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці);
    • Крычаўская акруга № 83 — Сяргей Мікалаевіч Давыдаў (начальнік Крычаўскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі; беспартыйны);
    • Магілёўская-Ленінская акруга № 84 — Ігар Аляксандравіч Марзалюк (дэпутат ПП НС сёмага склікання; беспартыйны);
    • Магілёўская-Цэнтральная акруга № 85 — Наталля Мікалаеўна Куляшова (першая намесніца начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскай вобласці; партыя “Белая Русь”);
    • Магілёўская-Кастрычніцкая акруга № 86 — Галіна Мікалаеўна Бяляева (намесніца дырэктара СШ № 34 Магілёва па вучэбнай працы; партыя “Белая Русь”);
    • Магілёўская-Прамысловая акруга № 87 — Уладзімір Рыгоравіч Падабед (старшыня прафкама першаснай арганізацыі прафсаюза на прадпрыемстве “Магілёўхімвалакно”; Камуністычная партыя Беларусі);
    • Магілёўская сельская акруга № 88 — Наталля Эдуардаўна Тарасенка (дэпутат ПП НС сёмага склікання; Камуністычная партыя Беларусі);
    • Асіповіцкая акруга № 89 — Алег Віктаравіч Дзячэнка (рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі; партыя “Белая Русь”);
    • Шклоўская акруга № 90 — Валерый Анатольевіч Малашка (намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама; партыя “Белая Русь”);
    • Паўночная акруга № 91 (Мінск) — Дзмітрый Яўгенавіч Шаўцоў (генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа; беспартыйны);
    • Машынабудаўнічая акруга № 92 (Мінск) — Генадзь Уладзіміравіч Лепяшко (начальнік Ваеннай акадэміі; беспартыйны);
    • Васняцоўская акруга № 93 (Мінск) — Сяргей Анатольевіч Рачкоў (член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу; беспартыйны);
    • Купалаўская акруга № 94 (Мінск) — Ігар Міхайлавіч Пашкоў (начальнік штаба МУС; беспартыйны);
    • Свіслацкая акруга № 95 (Мінск) — Аляксандр Паўлавіч Шпакоўскі (дарадца-пасланнік амбасады Беларусі ў РФ; партыя “Белая Русь”);
    • Кастрычніцкая акруга № 96 (Мінск) — Сяргей Міхайлавіч Клішэвіч (дэпутат ПП НС сёмага склікання; Камуністычная партыя Беларусі);
    • Чкалаўская акруга № 97 (Мінск) — Вячаслаў Віктаравіч Данілавіч (рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце; партыя “Белая Русь”);
    • Дзяржынская акруга № 98 (Мінск) — Анастасія Сяргееўна Мірончык-Іванова (член нацыянальнай зборнай Беларусі, спартсмен-інструктар Мінспорту і турызму, МУС; беспартыйная);
    • Ясенінская акруга № 99 (Мінск) — Руслан Іосіфавіч Чарнецкі (вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага; партыя “Белая Русь”);
    • Паўднёва-Заходняя акруга № 100 (Мінск) — Аляксандр Пятровіч Барсукоў (памочнік прэзідэнта — інспектар па Мінску; беспартыйны);
    • Заходняя акруга № 101 (Мінск) — Марына Аляксандраўна Лянчэўская (дэпутат ПП НС сёмага склікання; беспартыйная);
    • Каменнагорская акруга № 102 (Мінск) — Міхаіл Уладзіміравіч Мірончык (дырэктар Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі; беспартыйны);
    • Кальварыйская акруга № 103 (Мінск) — Васіль Васільевіч Панасюк (дэпутат ПП НС сёмага склікання; партыя “Белая Русь”);
    • Лынькаўская акруга № 104 (Мінск) — Анжаліка Яўгенаўна Курчак (начальнік упраўлення ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генпракуратуры; беспартыйная);
    • Старавіленская акруга № 105 (Мінск) — Вадзім Дзмітрыевіч Іпатаў (дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў; беспартыйны);
    • Коласаўская акруга № 106 (Мінск) — Мікалай Яўгенавіч Бузін (памочнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу; беспартыйны);
    • Усходняя акруга № 107 (Мінск) — Наталля Сяргееўна Дзергач (галоўны ўрач 34-й цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі Савецкага раёна Мінска; партыя “Белая Русь”);
    • Першамайская акруга № 108 (Мінск) — Алег Сяргеевіч Гайдукевіч (старшыня ЛДП, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу; Ліберальна-дэмакратычная партыя);
    • Уручская акруга № 109 (Мінск) — Іван Аркадзьевіч Гардзейчык (дэпутат ПП НС сёмага склікання; беспартыйны);
    • Партызанская акруга № 110 (Мінск) — Вадзім Францавіч Гігін (гендырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; партыя “Белая Русь”).

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў адбыліся на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. У электаральнай кампаніі ўдзельнічалі выключна прыхільнікі Лукашэнкі.

У канцы 2022 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “на палітычным полі краіны павінны працаваць толькі тыя партыі, дзейнасць якіх адпавядае асноўным прынцыпам унутранай і знешняй палітыкі”. У лютым 2023-га ён падпісаў закон, які пастрожыў патрабаванні да палітычных сіл і абавязаў усе існыя партыі прайсці працэдуру перарэгістрацыі. У канцы таго ж месяца міністр юстыцыі Сяргей Хаменка спрагназаваў, што колькасць партый пасля перарэгістрацыі паменшыцца да “трох-чатырох”.

У выніку ўлетку і ўвосень 2023 года было скасавана 12 палітычных сіл — Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, Беларуская патрыятычная партыя, Беларуская партыя “Зялёныя”, партыя “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”, Рэспубліканская партыя, Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды, Партыя БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада”, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, Беларуская аграрная партыя (самаліквідавалася).

Падзяліцца: