Мінск 01:26

Долар і юань патаннелі на таргах БВФБ 27 лютага

Крыніца: unsplash.com / Eric Prouzet

27 лютага, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 лютага.

Курс долара знізіўся да 3,233 рубля (-0,0079, -0,24%), юаня — да 4,4761 за 10 (-0,0005, —0,01%).

Расійскі рубель падаражэў да 3,5121 рубля за 100 (+0,0171, +0,47%).

Таргі еўра не праводзіліся. Напярэдадні агульная еўрапейская валюта патаннела да 3,5074 (-0,0024, -0,07%).

На мінулым працоўным тыдні (19–23 лютага) курс долара вырас на 0,01% (з 3,2419 да 3,2451), юаня — на 0,45% (з 4,4689 да 4,489 за 10), еўра — на 1,19% (з 3,4686 да 3,5098); расійскі рубель патаннеў на 0,67% (з 3,5118 да 3,4881 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рублі). Гэта шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца:
be