Новыя санкцыі супраць Беларусі могуць стаць падставай для крымінальных справаў у дачыненні да іх ініцыятараў — МЗС

28 лютага, Позірк. Новыя “незаконныя абмежавальныя меры, якія ўводзяцца супраць Беларусі, з’яўляюцца прадметам вывучэння праваахоўных органаў”, гаворыцца ў апублікаваным 28 лютага каментарыі Міністэрства замежных спраў.
Знешнепалітычнае ведамства падкрэсліла, што гэтыя санкцыі “могуць стаць легітымнай падставай для новых крымінальных спраў у дачыненні да асоб, якія іх ініцыявалі, у тым ліку ўжо асуджаных за падобныя злачынствы, якія аднак усё яшчэ ўхіляюцца за мяжой ад адбыцця пакарання”.
“Асобнай увагі заслугоўвае “падтрымка Еўрасаюзам грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл Беларусі”, якая выпічваецца, — гаворыцца ў каментарыі. — Насцярожвае непрыкрытая падтрымка Бруселем выключна празазаходніх, русафобскіх і нацыяналістычных сіл. ЕС мусіць разумець, што ўзаемадзеянне з некаторымі асобамі, якія атрымліваюць прытулак і знешняе фінансаванне ў Польшчы і Літве, а таксама заклікаюць і ажыццяўляюць даказаную дзейнасць па звяржэнні законнай улады і слому канстытуцыйнага ладу ў Беларусі ўзброенымі або тэрарыстычнымі метадамі азначае, што Еўрасаюз свядома падтрымлівае злачынцаў, фінансуе экстрэмістаў і арыентуецца на тэрарыстычныя спосабы дасягнення сваіх мэт”.
“Аднатыпныя заявы Еўрасаюза” адносна выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў, якія прайшлі 25 лютага, МЗС назваў “беспаспяховымі спробамі ўмяшання ва ўнутраныя справы” Беларусі.
Сцвярджаецца, што “рыторыка вывучаных заяў мае шмат адкрытых фальсіфікацый, мноства адарваных ад рэальнасці пасажаў і лозунгаў”. На фоне “незлічоных эканамічных абмежаванняў” у дачыненні да Беларусі МЗС расцэньвае заявы ЕС аб падтрымцы беларускага народа як “цынічную двудушнасць”.
“Дэклараванне Еўрасаюзам яго заклапочанасцей пытаннямі ўнутранай палітыкі нашай краіны”, на думку ведамства, “выглядае бессэнсоўным пры адначасовай адмове еўрабюракратыі і большасці членаў ЕС ад прамога міждзяржаўнага ўзаемадзеяння з уладамі незалежнай і суверэннай Беларусі”.
“Замест вяртання да раўнапраўнага дыялогу ў мэтах аднаўлення даверу і гарантавання бяспекі ў рэгіёне Еўрасаюз працягвае бесперспектыўную і небяспечную лінію на канфрантацыю, узмацняючы і без таго крохкае становішча на кантыненце, — гаворыцца ў каментарыі. — Застаецца спадзявацца, паводле вынікаў электаральных кампаній у 2024 годзе ў Бруселі з’явяцца больш адказныя і разважныя палітыкі, якія будуць здольныя вярнуцца да развіцця прагматычных стасункаў са сваімі суседзямі”.
Адзіны дзень галасавання 25 лютага і электаральная кампанія ў цэлым прайшлі на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. У дэпутаты былі вылучаныя выключна прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.
Пра непрызнанне выбараў заявіў Дзяржаўны дэпартамент ЗША, з такой жа пазіцыяй выступіла парламенцкая група “За дэмакратычную Беларусь” у Вярхоўнай Радзе Украіны. Выбары раскрытыкавалі знешнепалітычныя ведамствы Германіі, Даніі, Нарвегіі, Літвы, Польшчы, Швецыі, група “Дэмакратычная Беларусь” у Бундэстагу, Група еўрапейскіх паслоў па правах чалавека, Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (СЕ), прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад СЕ.

ЕС прадоўжыў на год санкцыі супраць Беларусі (дапоўнена)
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка