Лукашэнка абмяркоўвае “ўмацаванне супрацы” з кіраўніком акупаванай РФ часткі Херсонскай вобласці Украіны

15 верасня, Позірк. Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком акупаванай Расіяй часткі Херсонскай вобласці Украіны Уладзімірам Сальда праходзіць 15 верасня ў Мінску.
Неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы беларускага палітыка паведамляе, што бакі маюць намер абмеркаваць “умацаванне супрацы і абмен досведам у прамысловай і сельскагаспадарчай сферах”.
“Наперадзе ў нас вялікі аб’ём працы. Мы ўсяляк будзем садзейнічаць развіццю Херсонскай вобласці”, — заявіў Лукашэнка.
30 верасня 2022 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў “дакументы” пра ўваходжанне ў склад РФ так званых “данецкай і луганскай народных рэспублік”, а таксама “Запарожскай і Херсонскай абласцей”. За некалькі дзён да гэтага на часова акупаваных украінскіх тэрыторыях пад кантролем расійскіх вайскоўцаў прайшлі адпаведныя “рэферэндумы”.
Афіцыйны Мінск і праўладныя грамадскія арганізацыі падтрымліваюць кантакты з акупацыйнымі ўладамі на захопленых РФ тэрыторыях Украіны.
На пачатку 2023 года Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі дэ-факта прызнаў сепаратысцкія ўтварэнні “днр” і “лнр”. 6 студзеня на сайце верхняй палаты беларускага парламента з’явіўся прэс-рэліз, з якога вынікала, што член СР НС Дзмітрый Баскаў “узяў удзел у акцыі фонду [паралімпійца] Аляксея Талая па арганізацыі знаходжання школьнікаў з Данецкай і Луганскай рэспублік у Мінску ў перыяд зімовых школьных канікулаў”.
Разам з тым дэ-юрэ беларускія ўлады не прызналі незалежнасць “днр” і “лнр”, роўна як іх “далучэнне” да Расіі пасля “рэферэндумаў”, пры гэтым афіцыйны Мінск ухваляе агрэсію РФ супраць Украіны.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Лукашэнкі падаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
Перад поўнамаштабным уварваннем ва Украіну ў 2022 годзе частка расійскіх войскаў знаходзілася ў Беларусі — асабовы склад і тэхніка засталіся на яе тэрыторыі пасля вайсковых вучэнняў “Саюзная рашучасць”.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Лукашэнка прызнаў, што з Беларусі ва Украіну была ўведзена 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя.


- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства

