Былымі палітвязнямі прызнаны 23 чалавекі, у тым ліку фатограф Аляксандр Васюковіч

28 лютага, Позірк. Беларускія праваабаронцы прызналі былымі палітвязнямі 23 чалавекі, якія не мелі падобнага статусу ў месцах пазбаўлення волі, паведамляе цэнтр “Вясна”.
Экс-палітвязнямі прызнаныя Дзмітрый Карпаў, Усевалад Жураўлёў, Вольга Тачоная, Марына Шантыр, Мікалай Давідчык, Варвара Мядзведзева, Іна Шляжко, Мікалай Шляжко, Ганна Шэіна, Сняжана Марозава, Раман Кур’яновіч, Максім Бушчык, Ганна Чаркас, Аляксандра Шыдлоўская, Мікіта Новік, Мікіта Машута, Іван Станкевіч, Віталь Пупін, Уладзіслаў Лагойка, Віталь Палякоў, Аляксей Дмухоўскі, Сяргей Гучок.
Таксама ў спіс унесены прыгавораны да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паволе арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) фотажурналіст Аляксандр Васюковіч. Яго справу суд Фрунзенскага раёна Мінска разглядзеў у студзені.
У сумеснай заяве праваабаронцы запатрабавалі перагляду іх крымінальных справаў для адмены вынесеных прысудаў, іх поўнай рэабілітацыі з пакрыццём усіх відаў шкоды, прычыненай адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі.
Апроч “Вясны” дакумент падпісалі Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларускі дом правоў чалавека ім. Б. Звоскава, “Прававая ініцыятыва”, Human Constanta, Lawtrend, Беларускі ПЭН.
Праваабарончая супольнасць пачала прысвойваць статус былых палітвязняў людзям, якія яе не мелі падчас знаходжання ў няволі, увосень мінулага года. 18 верасня такімі прызналі 150 чалавек, 25 кастрычніка — 39, 17 студзеня 2024 года — 14, 24 студзеня — 9. Такім чынам, іх агульная колькасць дасягнула 235.
У месцах пазбаўлення волі зараз знаходзяцца 1.403 чалавек, якім праваабарончая супольнасць прысвоіла статус палітвязняў. Рэальная колькасць грамадзян, якія знаходзяцца ў няволі па палітычных матывах, можа быць значна большай.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка