Ціханоўская прапанавала Каардынацыйнай радзе распрацаваць рэалістычны план правядзення выбараў
29 лютага, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падтрымала накіраванае ёй на зацвярджэнне кампраміснае ўзгодненае рашэнне аб працэдуры выбараў у Каардынацыйную раду (КР) 3-га склікання, паведаміў тэлеграм-канал гэтай структуры.
Адначасова яна прапанавала распрацаваць і ўзгадніць у бліжэйшы час палажэнне аб выбарах, а таксама “рэалістычны план” іх правядзення.
Адзначыўшы, што часткай кампрамісу стала прапанова аб стварэнні грамадскай палаты, дэмлідар заўважыла, што многім беларусам можа быць незразумела, якую функцыю будзе выконваць гэты орган і чым ён адрознівацца ад Каардынацыйнай рады. “Важна, каб стварэнне новай структуры мела практычны сэнс і дапамагала супрацоўніцтву, а не ўскладняла яго”, — адзначыла Ціханоўская ў лісце на імя кіраўніка КР Андрэя Ягорава.
19 лютага стала вядома, што дэмакратычныя сілы дамовіліся аб працэдуры выбараў у новы склад КР. Адзначалася, што адпаведны праект неўзабаве будзе прадстаўлены на галасаванне дзейнага складу.
“Рабочая група па выбарах, [складзеная з прадстаўнікоў] офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета, Каардынацыйнай рады і партый, дасягнула кансенсусу”, — гаварылася ў паведамленні.
Удакладнялася, што па выніках пасяджэння фінальны варыянт праекта будзе накіраваны Ціханоўскай.
“Варыянт, які прапануе рабочая група, прадугледжвае толькі адзін голас у выбаршчыка, а пасля выбараў у КР будзе створана кансультатыўная грамадская палата для няўрадавых арганізацый”, — адзначыла КР.
Выбары ў Каардынацыйную раду прызначаныя на 25 траўня, адпаведнае рашэнне прынятае 9 лютага. Раней структура заяўляла, што выбары будуць прамымі, “з закрытымі спісамі і бачнымі кандыдатамі”.
7 лютага КР падоўжыла мандат дзейнага складу, які завяршаўся на наступны дзень, да першага агульнага сходу новага складу. На гэтым фоне склала свае паўнамоцтвы віцэ-спікера і выйшла з КР Алена Жываглод.
Каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) адклікала свайго дэлегата Арцёма Брухана “ў сувязі з завяршэннем паўнамоцтваў другога склікання Каардынацыйнай рады”. НАУ выступіла за правядзенне выбараў у КР па сістэме прамога галасавання, дзе ў кожнага выбаршчыка ёсць адзін голас.
25 лютага НАУ распаўсюдзіла заяву, у якой вітала кампраміснае рашэнне ўпаўнаважанай рабочай групы па выбарчай сістэме ў КР.
28 лістапада 2023 года сілавікі правялі ў Беларусі больш за 130 ператрусаў у рамках крымінальнай справы, звязанай з дзейнасцю КР, вынесена 145 пастаноў аб арышце маёмасці.
Следчы камітэт паведаміў, што падазраванымі па справе праходзіць больш за 100 чалавек. Ім інкрымінуюцца ч. 1 арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка