Ваенныя ідэолагі дапамагаюць беларусам адчуваць сябе ў бяспецы, лічыць прэс-аташэ міністра абароны
1 сакавіка, Позірк. “Ваенныя ідэолагі і інфармацыйшчыкі” робяць усё, каб “людзі не толькі чулі інфармацыю пра бяспеку, але і адчувалі сябе ў бяспецы”, заявіла прэс-аташэ міністра абароны Іна Гарбачова.
Прадстаўніца міністэрства, якую цытуе прэс-служба ведамства, 1 сакавіка ўзяла ўдзел ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да 20-годдзя органаў ідэалагічнай працы Узброеных сіл (УС).
Гарбачова заявіла, што ваенна-палітычная абстаноўка вакол Беларусі і “асабліва спецыяльная ваенная аперацыя” (так прадстаўнікі рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна называюць развязаную РФ вайну супраць Украіны) “вельмі моцна разгарнула людзей у бок інфармацыі пра бяспеку і мір”.
У гэтай сітуацыі супрацоўнікі Мінабароны “праз асабістыя гутаркі, сустрэчы, экран мабільнага тэлефона ці тэлеэкран” дабіліся таго, што грамадзяне іх “чуюць і ўважліва слухаюць, лічыць Гарбачова. Яна перакананая, што “інфармацыйная праца” міністэрства дазволіла “дагрукацца да сэрца кожнага беларуса”.
Варта адзначыць, што прадстаўнікі Мінабароны перамяжоўваюць рэгулярныя заявы пра “міралюбнасць” рэжыму пагрозамі на адрас суседзяў, якія, паводле сцвярджэння асобных чыноўнікаў, выношваюць планы нападу на Беларусь.
На ўрачыстасцях начальнік Генеральнага штаба УС Віктар Гулевіч заявіў, што менавіта ваенныя ідэолагі знаходзяць “да кожнага чалавека падыход”, змагаюцца “за розумы і сэрцы”, “за свядомасць людзей і за іх душы”, фармуюць “каштоўнасці, сэнсы і высокія ідэалы”. Ідэолагі, паводле яго слоў, не толькі падтрымліваюць “высокі маральны дух вайскоўцаў”, умацоўваюць у іх “стрыжань дзяржаўнасці”, але і фармуюць “разуменне ў насельніцтва рэспублікі сваёй асабістай датычнасці да абароны Айчыны і адказнасці за захаванне беларускай дзяржаўнасці”.
Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Леанід Касінскі заявіў, што ў краіне “значна пашырылі патэнцыял ваенных СМІ”, якія, на яго думку, “удзельнічаюць у абароне нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у інфармацыйнай сферы”.
“Галоўны вынік ідэалагічнай працы — гэта мірнае неба над галавой нашых грамадзян і гатоўнасць вайска абараніць нашыя заваёвы. Гэта бачыць беларускі народ, бо беларускае войска сёння мае найвышэйшы ўзровень даверу сярод інстытутаў дзяржавы”, — сцвярджае ваенны ідэолаг.
У сваю чаргу намеснік міністра абароны Расіі Віктар Гарамыкін заявіў, што “ў перыяд складаных выпрабаванняў”, “умяшанняў у палітычныя працэсы, спроб дэстабілізацыі абстаноўкі” ў Беларусі дзякуючы камандаванню ваеннага ведамства і яго галоўнаму ідэалагічнаму ўпраўленню беларускія вайскоўцы прадэманстравалі “стрыманасць і вытрымку, вернасць прысязе і воінскаму абавязку, гатоўнасць абараніць інтарэсы дзяржавы”.
Расійскі ваенны чыноўнік падзякаваў беларускім ідэолагам за “шматгадовую супрацу і шчыльнае ўзаемадзеянне ў сферы ваенна-палітычнай і ідэалагічнай працы, ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, сумеснай барацьбы за захаванне гісторыі нашых дзяржаў”.
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа восем гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 36%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка