У 2025 годзе грузінскія ўлады адмовілі ў прытулку 22 беларусам, задаволеных хадайніцтваў няма

27 лютага, Позірк. У 2025 годзе грузінскія ўлады адмовілі ў прытулку 22 грамадзянам Беларусі, у тым ліку пяці непаўналетнім (двум хлопчыкам/юнакам і тром дзяўчынкам/дзяўчатам), задаволеных хадайніцтваў няма, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу актуальнай статыстыкі Нацыянальнай паліцыі.
З 2019 года адмоўлена ў прытулку па 78 заявах, якія паступілі ад беларусаў. Рэкордным стаў 2024 год — 50 адмоваў, у тым ліку 12 непаўналетнім. За мінулыя сем гадоў не прынята ніводнага станоўчага рашэння аб наданні Грузіяй грамадзянам Беларусі статусу ўцекача або гуманітарнага статусу.
Летась 9 суайчыннікаў, у тым ліку двое непаўналетніх (хлопчык/юнак і дзяўчынка/дзяўчына), падалі хадайніцтвы на атрыманне абароны ў Грузіі.
Агулам з 2019 года пададзена 90 такіх хадайніцтваў, больш за ўсё — у 2024 годзе (40).
У цэнтр часовага размяшчэння пры Дэпартаменце міграцыі МУС Грузіі ў 2025 годзе было накіравана 5 беларусаў (рэкорд), выслана з краіны — 6 (таксама рэкорд).
Больш статыстыкі даступна падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — траўні каля 45% усіх інвестыцый у асноўны капітал прыпала на прадпрыемствы Мінскай вобласці і сталіцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета-2026Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — красавіку 2026 года Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі ў адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


