Мінск 14:41

Міністэрствы абароны Беларусі і Узбекістана “акрэслілі шляхі інтэнсіфікацыі” супрацы

Фота: прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі

4 сакавіка, Позірк. Першы намеснік міністра абароны — начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Узбекістана Шухрат Халмухамедаў 4 сакавіка прыбыў у Мінск з афіцыйным візітам, паведамляе прэс-служба беларускага ваеннага ведамства.

“У адпаведнасці з праграмай візіту прадугледжаны шэраг сустрэч кіраўніка ўзбекскай ваеннай дэлегацыі з кіраўніцтвам Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, наведванне вайсковых часцей”, — гаворыцца ў паведамленні.

Ужо адбыліся яго перамовы з начальнікам Генштаба УС — першым намеснікам міністра абароны Беларусі Віктарам Гулевічам. “Бакі абмеркавалі наяўны стан двухбаковай вайсковай супрацы і акрэслілі шляхі яе інтэнсіфікацыі ў галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць”, — паведамляе ваеннае ведамства.

Беларусь і Узбекістан не ўваходзяць у агульныя абарончыя саюзы. Адметна, што Узбекістан стаяў ля вытокаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) разам з Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расіяй і Таджыкістанам. Дакумент, які ляжыць у аснове АДКБ, быў падпісаны 15 траўня 1992 года менавіта ў Ташкенце.

У 1999 годзе, калі Беларусь ужо 6 гадоў была ў гэтым блоку, Узбекістан не стаў падаўжаць адпаведную дамову. У 2006 годзе яго ўдзел быў адноўлены, але ў 2012-м Ташкент зноў адмовіўся ад членства.

Беларусь і Узбекістан маюць намер надаць "дадатковую дынаміку міждзяржаўнаму дыялогу" — МЗС

5 лютага, Позірк. Узаемную зацікаўленасць надаць "міждзяржаўнаму дыялогу дадатковую дынаміку" пацвердзілі на сустрэчы 5 лютага ў Мінску міністр замежных спраў Сяргей Алейнік і амбасадар Узбекістана Рахматула Назараў. Паводле інфармацыі знешнепалітычнага ведамства, узбекістанскі дыпламат уручыў міністру копіі даверчых грамат. Паведамляецца, што бакі разгледзелі …
Падзяліцца: