Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц павялічыліся на 1,5%
7 сакавіка, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 сакавіка паводле папярэдніх звестак склалі 8 млрд 218,6 млн долараў, павялічыўшыся за месяц на 125,1 млн долараў (1,5%), вынікае са звестак Нацыянальнага банка.
Рост золатавалютных рэзерваў (ЗВР) у лютым адбылося за кошт папаўнення рэзерваў у замежнай валюце, якія за месяц сталі большымі на 146,2 млн (3 млрд 296,6 млн).
ЗВР у манетарным золаце скараціліся на 10,7 млн долараў (3 млрд. 552,8 млн). Кошт рэзерваў па спецыяльных правах запазычання (СДР) таксама паменшыўся — на 10,4 млн (1 млрд 368,9 млн).
Рэзервовая пазіцыя ў МВФ (0,03 млн долараў) і іншыя актывы (0,3 млн долараў) за месяц не змяніліся.
У студзені золатавалютныя рэзервы скараціліся на 33,9 млн долараў (0,4%).
На 1 студзеня 2023 года ЗВР складалі 7 млрд 929,5 млн долараў, 1 лютага — 8 млрд 142,8 млн, 1 сакавіка — 7 млрд 769,5 млн, 1 красавіка — 8 млрд 98,6 млн, 1 траўня — 7 млрд 968,2 млн, 1 чэрвеня — 7 млрд 872,1 млн, 1 ліпеня — 7 млрд 791,5 млн, 1 жніўня — 7 млрд 973,5 млн, 1 верасня — 7 млрд 991,2 млн, 1 кастрычніка — 7 млрд 925 млн, 1 лістапада — 8 млрд 147,1 млн, 1 снежня — 8 млрд 255,6 млн, 1 студзеня 2024 — 8 млрд 127,4 млн долараў, 1 лютага — 8 млрд 93,5 млн.
Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, зацверджаных Аляксандрам Лукашэнкам 2 кастрычніка 2023 года ўказамі № 307 і 308, міжнародныя рэзервовыя актывы на канец года павінны скласці не менш за 6 млрд долараў.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства