Пуцін цалкам кіруе сілавым блокам і войскамі ў Беларусі — Зяленскі

8 сакавіка, Позірк. “Сілавым блокам і войскамі на тэрыторыі Беларусі цалкам кіруе” прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў эфіры праграмы Cinque minuti на італьянскім тэлеканале Rai.
Інтэрв’ю 8 сакавіка было апублікаванае ў ютуб-канале офіса кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.
Гаворачы аб крамлёўскіх стратэгіях па далучэнні да РФ чужых тэрыторый, Зяленскі падкрэсліў, што “такія рэчы” Масква робіць “сілай зброі або палітычна”.
“Тое, што ён зрабіў у Беларусі, гэта без ахвяр і без крыві. Гэта пакуль што”, — сказаў украінскі прэзідэнт.
Паводле яго слоў, Расія здзейсніла “дыпламатычную акупацыю” Беларусі, у выніку якой “незалежная краіна” страціла суверэнітэт.
Вынікам гэтага стала поўнамаштабнае ўварванне расійскай арміі ва Украіну 24 лютага 2022 года ў тым ліку з беларускай тэрыторыі, з якой да таго ж ажыццяўляліся “ўдары ракетамі”, адзначыў Зяленскі.
Улады ў Мінску і асабіста Аляксандр Лукашэнка адкрыта падтрымліваюць расійскую агрэсію супраць Украіны, на пачатковым этапе вайны войскі РФ вялікімі сіламі заходзілі ў гэтую краіну і абстрэльвалі яе гарады ракетамі з тэрыторыі Беларусі.
У 2023 годзе Масква і Мінск заявілі аб размяшчэнні ў Беларусі расійскай тактычнай ядзернай зброі. Таксама Лукашэнка прадаставіў тэрыторыю краіны для баевікоў расійскай вайсковай кампаніі “Вагнер”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС найбольшая за апошнія дзевяць месяцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю паслугамі сектара ІКТ за пяць месяцаў перавысіла 790 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 ліпеня — 30 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі ў гадавым выражэнні вырасла ўдваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаМантажныя работы ад пачатку 2026 года падаражэлі на 5,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы за год скарацілася на 3,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

