Ціханоўская: Полк Каліноўскага ўвасабляе смеласць і годнасць беларускага народа
9 сакавіка, Позірк. Полк імя Кастуся Каліноўскага, які змагаецца ва Украіне супраць расійскай агрэсіі, увасабляе смеласць і годнасць беларускага народа і даказвае, што “беларусы гатовыя дзейнічаць і нават ахвяраваць сабой, каб дамагчыся змен”, адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 9 сакавіка — у другую гадавіну заснавання гэтай вайсковай адзінкі.
“Шаноўныя байцы, я хачу выказаць павагу вашай мужнасці і гераізму, — напісала палітык у сваім тэлеграм-канале. — Вы сталі сімвалам таго, як любоў да свабоды і імкненне да справядлівасці аб’ядноўваюць людзей нават у самыя жудасныя часы. З першых дзён расійскага ўварвання вы рушылі змагацца на самых складаных напрамках, каб захаваць не толькі незалежнасць Украіны, але і мару пра свабодную Беларусь”.
Ціханоўская падзякавала ваярам палка Каліноўскага за самаахвярнасць і выказала захапленне іх рашучасцю. Яна адзначыла, што кожны дзень на фронце ёсць “сапраўдным выпрабаваннем”. “І я ганаруся тым, з якой годнасцю вы яго праходзіце: пад кулямі, артылерыйскімі абстрэламі, у акопах, без сну і адпачынку”, — дадала дэмлідар.
“Словы падтрымкі могуць здавацца нечым нязначным на фоне таго, што вы кожны дзень рызыкуеце самым дарагім, што маеце — сваім жыццём. Але я хачу, каб вы ведалі: для беларусаў полк Каліноўскага — значна больш, чым проста вайсковае фарміраванне. <…> Дзякуй вам за тое, што вы робіце. Беражыце сябе і вяртайцеся з заданняў жывымі і цэлымі. Мы чакаем вас з перамогай!” — напісала Ціханоўская.
Ваяры батальёна імя Кастуся Каліноўскага, які пасля трансфармаваўся ў полк, за два гады “прайшлі шлях ад невялікай групы пры тэрытарыяльнай абароне “Азоў” да найбуйнейшага нацыянальнага падраздзялення замежнікаў у складзе Узброеных сіл Украіны”, гаворыцца ў справаздачы вайсковай адзінкі, апублікаванай да другой гадавіны заснавання. Адзначана, што байцы палка за гэты час пераўтварыліся з добраахвотнікаў у “прафесійную армію”.
“Сёння полк імя Каліноўскага — вайсковая структура з каласальным баявым досведам і развітой арганізацыйнай структурай, — падкрэслена ў дакуменце. — Гэта развітая інфраструктура, якая ўключае ў сябе ўласны рэкруцінгавы цэнтр, валанцёрскую сетку, навучальныя цэнтры, дзе праводзіцца падрыхтоўка добраахвотнікаў, прэс-цэнтр, станцыю тэхнічнага абслугоўвання аўто, уласную лагістыку”.
“У баявую частку палка ўваходзяць батальён “Волат”, батальён “Літвін”, [падраздзяленне] БПЛА імя Мікіты Крыўцова, медычная рота, механізаванае падраздзяленне. З 2023 года сфармавана новае падраздзяленне імя Касцюшкі. Яно складаецца з замежных грамадзянаў, у асноўным жыхароў Еўрапейскага саюза і ЗША, якія прайшлі службу ў прафесійных узброеных сілах і маюць вялікі вайсковы досвед. <…> У 2022 годзе ПКК аб’яднаўся з беларускімі кіберпартызанамі. Праверкай навабранцаў, аховай і падтрымкай лічбавай інфраструктуры палка займаюцца менавіта яны”, — гаворыцца ў справаздачы.
Полк называе сябе “высокамабільным пяхотным падраздзяленнем спецыяльнага прызначэння”, які мае “лёгкую браняваную тэхніку, уласныя мінамётныя разлікі, цяжкую артылерыю, уласныя падраздзяленні БПЛА”.
“Структурна полк Каліноўскага ўваходзіць у склад Міжнароднага легіёну — падраздзялення, падпарадкаванага Галоўнаму ўпраўленню выведкі Міністэрства абароны Украіны. Цалкам у склад легіёна ўваходзяць байцы <…> з высокім узроўнем прафесіяналізму і папярэднім вайсковым досведам, а ўзбраенне і боепрыпасы тут адпавядаюць стандартам НАТО”.
Са справаздачы вынікае, што з пачатку паўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны загінула 19 ваяроў ПКК, сярод якіх Ілля Хрэнаў, Зміцер Апанасовіч, Павел Суслаў, Іван Марчук, Васіль Грудавік, Васіль Парфянкоў, Вадзім Шатроў, Міраслаў Лазоўскі (імёны іншых полк не называе наўмысна).
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗША маюць намер і надалей ціснуць на рэжым Лукашэнкі і падтрымліваць беларусаў — прадстаўнік Дзярждэпа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗША працягнуць падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларусаў — намеснік дзяржсакратара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на стратдыялогу з ЗША: Трэба распрацаваць крокі, каб вызваліць Беларусь ад расійскага панавання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская заклікала ЗША працягваць ціск на рэжым, падтрымліваючы грамадзянскую супольнасць і СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лістападзе вырас на 7,77%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаВосем банкаў паведаміла аб новаўвядзеннях для кліентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка