Прэзідэнт Еўракамісіі паабяцала Ціханоўскай падтрымку на працягу ўсёй барацьбы за свабоду Беларусі — АПК

22 кастрычніка, Позірк. “Мы будзем падтрымліваць вас столькі, колькі будзе працягвацца вашая барацьба”, — заявіла прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен 22 кастрычніка ў Браўншвейгу на форуме Моладзевага саюза Германіі, рэагуючы на выступ дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
Як паведамляе тэлеграм-канал прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па замежных справах, фон дэр Ляйен згадала выступ беларускага палітыка перад Еўрапарламентам сёлета у сярэдзіне верасня.
“Адзін момант я запомніла асабліва: ты казала пра “гучную” вайну, якую вядзе [прэзідэнт РФ Уладзімір] Пуцін супраць Украіны, і пра “ціхую” вайну — супраць людзей у Беларусі, — цытуе кіраўніцу Еўракамісіі структура АПК. — Ты маеш рацыю. У Мінску гэта здушаныя крыкі зняволеных, крыкі збітых і закатаваных дыктатарам. У Кіеве і Адэсе — гэта выбухі ракет, гукі сірэн, плач людзей, якія страцілі мацярэй, бацькоў і сыноў”.
“Але незалежна ад таго, “ціхая” вайна ці “гучная”, мэта дыктатараў тая самая — гвалтоўнае падпарадкаванне краіны і яго насельніцтва. Святлана, мы не дапусцім, каб гэтыя аўтакраты тапталі свабоду і правы чалавека ў Еўропе, і мы будзем на вашым баку столькі, колькі вы будзеце весці барацьбу за свабоду Беларусі”, — адзначыла фон дэр Ляен.

Ціханоўская: Моладзь Еўропы мусіць працягнуць руку сваім беларускім братам і сёстрам
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаБеларусі патрабуецца стымуляваць вяртанне кваліфікаваных спецыялістаў — часопіс Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадстаўнік Мінфіна заявіў пра шматлікія выпадкі неэфектыўнага расходавання грошай і каштоўнасцяў, набытых за кошт казны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваДругі год запар лета завяршаецца тэмпературнымі рэкордамі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка