У Мінску праходзіць завочны суд над Жываглод, Дабравольскім, Ліберам і Марынічам па справе аб “зрыве рэферэндуму”
12 сакавіка, Позірк. Суд Заводскага раёна Мінска 12 сакавіка завочна разглядае справу ў дачыненні да палітыкаў і актывістаў Алены Жываглод, Аляксандра Дабравольскага, Паўла Лібера і Паўла Марыніча. Згодна з раскладам на партале электроннага судаводства, суддзя Дзмітрый Лукашэвіч пачаў працэс у 10:00.
Фігуранты абвінавачваюцца паводле ч. 2 арт. 191 КК (перашкода працы Цэнтрвыбаркама, здзейсненая з ужываннем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб з папярэдняй змовай).
Паводле матэрыялаў справы, “абвінавачваныя сумесна з іншымі асобамі ў студзені-лютым 2022 года узялі ўдзел у распрацоўцы і рэалізацыі адзінага плана супрацьпраўных дзеянняў для зрыву рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь”.
План прадугледжваў накіраванне па месцы працы і жыхарства членаў ЦВК і камісій па рэферэндуме “лістоў з распрацаваным абвінавачанымі тэкстам”.
Раней Генеральная пракуратура паведамляла, што ў 11.000 адпраўленых лістах “утрымліваліся пагрозы для запалохвання, фармавання сумнення ў правамернасці сваіх дзеянняў і пачуцця віны за працу ў складзе выбарчых камісій, закладваліся ўяўленні пра немагчымасць дзеючай улады гарантаваць іх бяспеку”.
У лістах таксама выказвалася патрабаванне перадаць прызнанай “экстрэмісцкім фарміраваннем ініцыятыве “Сумленныя людзі” нейкія звесткі”, “рабіліся неабгрунтаваныя заявы пра фальсіфікацыі яўкі на рэферэндум і вынікаў галасавання”.
Спецыяльная вытворчасць па справе была распачатая 27 снежня.
Жываглод (у раскладзе суда — Жылачкіна) — кіраўніца ініцыятывы “Сумленныя людзі”, да нядаўняга часу была віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу.
Дабравольскі з’яўляецца старшым палітычным дарадцам дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, далучыўся да яе каманды ў 2020 годзе.
Лібер — стваральнік платформаў “Голас”, якая выкарыстоўвалася ў 2020 годзе для верыфікацыі вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, і “Новая Беларусь”.
Марыніч — кіраўнік праекту “Маланка медыя”, заснавальнік платформы Zubr, якая ў 2020 годзе таксама збірала інфармацыю пра выбары.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+