У Мінску адмянілі паказы фільмаў расійскага рэжысёра Сакурава

11 сакавіка, Позірк. Мінскі кінатэатр Falcon Club адмяніў паказы фільмаў “Сонца” і “Казка” расійскага кінарэжысёра Аляксандра Сакурава.
“Сябры, са шкадаваннем паведамляем, што запланаваныя на 11–13 сакавіка прэм’еры з удзелам рэжысёра Аляксандра Сакурава і рэжысёра Аляксандра Залатухіна адмяняюцца па тэхнічных прычынах”, — гаворыцца ў паведамленні на старонцы кінатэатра ў “Фэйсбуку”.
Якія менавіта “тэхнічныя прычыны” прывялі да адмены паказаў, не ўдакладняецца. Грошы за квіткі гледачам кінатэатр паабяцаў вярнуць.
У каментары РБК рэжысёр заявіў, што няма “ніякай тэхнічнай прычыны”.
“Я не думаў, што так шмат у Беларусі бруду ў інтэрнэце. Нейкі асаблівы бруд. Неразумна, што мясцовы Мінкульт сам не дазволіў паказаць сваім маладым кінематаграфістам цікавыя прыклады мастацкай працы”, — сказаў рэжысёр.
Расійскае выданне адзначае, што супраць прыезду Сакурава ў Беларусь выступалі вядучы дзяржканала СТВ Рыгор Азаронак і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі, які нядаўна стаў дэпутатам парламента, Вадзім Гігін.
Гігін пацвердзіў, што прапагандысты “працавалі над тым”, каб рэжысёр не прыязджаў у Мінск, Азаронак заявіў, што “патрыятычная грамадскасць была настроена катэгарычна”, удакладняе РБК.
72-гадовы Сакураў — расійскі рэжысёр, які зняў больш за 50 мастацкіх і дакументальных фільмаў. Лаўрэат дзясяткаў расійскіх і міжнародных кінапрэмій і фестываляў.
Не падтрымаў расійскую анэксію Крыма ў 2014 годзе і напад РФ на Украіну ў 2022-м.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаУведзены з-за вайны супраць Украіны мараторый на супрацоўніцтва з РФ і Беларуссю ў галіне навуковых даследаванняў застаецца ў моцы — урад ФРГ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ЕС наспела неабходнасць выпрацаваць адзіную палітыку ў дачыненні да беларусаў без пашпартоў — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+