Лукашэнка заявіў пра павелічэнне прамысловых запасаў беларускай нафты
12 сакавіка, Позірк. За 2016–2023 гады прамысловыя запасы беларускай нафты павялічыліся на 14 млн тон, у тым ліку летась — на 2,5 млн т, што з’яўляецца рэкордам за апошнія 40 гадоў, заявіў Аляксандр Лукашэнка 12 сакавіка ў Мінску на нарадзе аб стане і развіцці мінеральна-сыравіннай базы.
“Мяне інфармуюць, што на сённяшні дзень прамысловыя запасы беларускай нафты складаюць каля 45 мільёнаў тон. <…> Выкарыстанне новых тэхналогій, нарошчванне аб’ёмаў сейсмавыведкі і свідравання дазволілі, пачынаючы з 2017 года, забяспечыць рост здабычы нафты ў сярэднім на 20 тысяч тон у год”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Пры гэтым ён лічыць такія тэмпы недастатковымі.
“Наша агульная мэта — не толькі вырабляць прадукцыю з максімальным выкарыстаннем айчыннай сыравіны. Ёсць тры кіты, тры драйвера росту, якія дазволяць нам развівацца далей. Гэта эфектыўнасць, імпартазамяшчэнне і экспарт”, — заявіў Лукашэнка.
Па іншых напрамках развіцця мінеральна-сыравіннай базы, сказаў ён, карціна не такая аптымістычная, як па калію і нафце. Паводле яго слоў, у 2018–2023 гадах вытворчыя магутнасці па здабычы шкляных і фармовачных пяскоў былі выкарыстаны на 39%, тугаплаўкіх глін — на 47%, мелу, мергелю, гліны і трэпелу для цэменту — на 53%, даламіту — на 38%, абліцавальнага каменя — на 44%.
“Практычна па кожнай пазіцыі мусіць быць 100%, калі мы магутнасці стварылі. Працуем напалову! Пры гэтым, нягледзячы на наяўнасць дастатковай сыравіннай базы ў краіне, за мінулы год імпартавалі галькі, жвіру, шчэбню амаль 300 тысяч тон <…>. Выдаткавана больш за 18 мільёнаў долараў. Пяскоў прыродных закуплена 50 тысяч тон амаль на 5 мільёнаў долараў. Вялізныя лічбы. Кошты на карысныя выкапні год ад года растуць. А мы замест таго, каб варушыцца і ўзяць тое, што літаральна ляжыць пад нагамі, пакорліва плацім”, — канстатаваў Лукашэнка.
У Беларусі кепска шукаюць карысныя выкапні, лічыць Лукашэнка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка