Суседнічаць з мігрантамі з Беларусі не жадае 18% літоўцаў, працаваць — 12%, сведчыць апытанне
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2024/03/vilnius_wikicommons_1128x752.jpg)
13 сакавіка, Позірк. Бачыць беларускіх эмігрантаў сваімі суседзямі і калегамі не жадае адносна невялікая частка літоўцаў, сведчаць вынікі апытання, прадстаўленыя няўрадавай арганізацыяй “Група развіцця разнастайнасці” (DDG) і аддзелам этнічных даследаванняў Інстытута сацыялогіі Літоўскага цэнтра сацыяльных навук (LSMC).
У сацыялагічным даследаванні “Стаўленне літоўскага грамадства да розных сацыяльных, этнічных, рэлігійных груп і груп мігрантаў”, якое праводзілася 16–27 лістапада 2023 года, удзельнічала 1.018 рэспандэнтаў — жыхароў 33 гарадоў і 42 вёсак Літвы. Хібнасць у межах 3,1%.
Пра нежаданне бачыць сваімі суседзямі ўцекачоў з Украіны заявіла 12% удзельнікаў апытання, мігрантаў з Беларусі — 18%, людзей, што не валодаюць літоўскай мовай, — 22%, мігрантаў з Расіі — 35%. Акрамя таго, не хацела б жыць па суседстве з гомасэксуаламі 54% рэспандэнтаў, з людзьмі з псіхічнымі адхіленнямі — 65%.
Працаваць разам з расіянамі не згодна 26% удзельнікаў апытання, беларусамі — 12%, украінцамі — 8%.
Адметна, што пра замежнікаў — палітычных уцекачоў у Літве са СМІ даведалася 59% апытаных, а асабіста знаёмы з імі толькі 1%.
На рост колькасці ўцекачоў у Літве так ці інакш паказала 87% апытаных (згодна з тым, што колькасць павялічваецца з кожным годам, 53%, хутчэй згодна, чым не, — 34%), з тым, што краіна больш не можа іх прымаць, у той ці іншай меры пагадзілася 79% (упэўнена ў гэтым 43%, хутчэй згодна — 36%).
У тым, што мігранты спрыяюць росту злачыннасці, упэўнена 43% удзельнікаў апытання, хутчэй упэўнена, чым не, — 40%.
З тым, што ўцекачы могуць выклікаць сацыяльныя хваляванні ў Літве, згодна 33% рэспандэнтаў, хутчэй згодна, чым не, — 45%.
Не хацела б бачыць дзяцей мігрантаў у адной школе са сваімі дзецьмі 33% апытаных (сцвярджальна на адпаведнае пытанне адказала 12%, хутчэй сцвярджальна — 21%).
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа восем гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 36%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка