У БДУ будуць рыхтаваць лагістаў-міжнароднікаў і канфліктолагаў
13 сакавіка, Позірк. Факультэт міжнародных стасункаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2024/25 навучальным годзе пачне падрыхтоўку па спецыяльнасцях “міжнародная лагістыка” і “міжнародная канфлікталогія”.
На сайце ВНУ паведамляецца, што адкрыццё спецыяльнасці “міжнародная лагістыка” абумоўленае “ўзрастаннем глабальнага гандлю і пашырэннем міжнародных бізнес-аперацый з арыентацыяй на Усход”.
“Расце патрэбнасць дзяржавы ў кваліфікаваных кадрах у галіне кіравання ланцужкамі паставак, забеспячэння эфектыўнасці і бяспекі транспартавання тавараў, а таксама падтрымання канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі на сусветным рынку”, — сцвярджае БДУ.
Навучальны план уключае “сацыяльна-гуманітарны і мытна-лагістычны модулі”, а таксама навучанне дзвюм замежным мовам.
Профіль “міжнародная канфлікталогія” скіраваны на “вырашэнне найважнейшых задач міжнароднага ўзаемадзеяння”, што “асабліва актуальна ў сучасных умовах глабальных сутыкненняў і выклікаў”, гаворыцца ў паведамленні.
У рамках гэтай спецыяльнасці ВНУ збіраецца вучыць “рэгуляваць канфлікты з дапамогай медыятыўных тэхналогій”, “падтрымліваць светапарадак з дапамогай перагавораў і пасярэдніцтва”.
Сцвярджаецца, што студэнты атрымаюць “навыкі дыпламатыі, неабходныя для гарантавання нацыянальнай і ваеннай бяспекі”, а таксама “засвояць асноўныя аспекты гуманітарнай дзейнасці па аказанні дапамогі ўцекачам і імігрантам”. Прадугледжваецца вывучэнне дзвюх замежных моў.
Паводле інфармацыі БДУ, навучанне па гэтых “унікальных для Беларусі” спецыяльнасцях будзе доўжыцца 4 гады на бюджэтнай і платнай аснове.
Сусветны банк у апублікаваным 5 кастрычніка 2023 года аглядзе адзначыў, што эканоміка Беларусі, “актыўна адаптуецца да санкцый, пракладаючы новыя гандлёвыя маршруты і аднаўляючы экспарт, у прыватнасці, калійных угнаенняў і нафтапрадуктаў”, праз Расію, “хоць і з павышанымі лагістычнымі выдаткамі”.
“Падвышаная заклапочанасць пытаннямі бяспекі і геапалітычная напружанасць чыняць дадатковы ціск на эканамічныя перспектывы, асабліва калі будуць уведзены дадатковыя санкцыі, напрыклад, закрыццё заходняй мяжы для праезду і перавозкі грузаў”, — падкрэслілі эксперты міжнароднай фінансавай арганізацыі.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка