У Літве збіраюць подпісы за змякчэнне абмежаванняў для беларусаў і расіян
14 сакавіка, Позірк. Ініцыятыўная група замежнікаў і грамадзян Літвы, “якія ім спачуваюць”, збірае подпісы пад адрасаванай парламенту краіны петыцыяй, што тычыцца закона аб абмежаваннях для грамадзян Беларусі і Расіі і прапанаваных паправак да яго, паведамляе партал навін Delfi.
Сярод іншага аўтары звароту просяць “не ўводзіць забарону на ўезд грамадзян Рэспублікі Беларусь у Літоўскую Рэспубліку і ў гэтым плане не ўраўноўваць іх з грамадзянамі Расійскай Федэрацыі”.
Яны таксама прапануюць аднавіць выдачу віз для наведвання сваякоў — жыхароў Літвы, у тым ліку замежных грамадзян, якія маюць часовы ці пастаянны дазвол на жыхарства (ДНЖ), блакітную карту (дазвол на пражыванне і працу, які выдаюць дзяржавы ЕС кваліфікаваным работнікам — грамадзянам трэціх краін). ). Для гэтага прапануецца вызначыць “упаўнаважаны орган” і крытэрыі выдачы віз.
Аўтары петыцыі просяць Сейм Літвы дазволіць грамадзянам РФ звяртацца па атрыманне ДНЖ на падставе шэнгенскай візы любога тыпу і захаваць за асобамі з ДНЖ права набываць нерухомасць “як асабіста, так і праз падкантрольныя ім юрыдычныя асобы”.
На 23:30 зварот падпісала 270 чалавек.
12 лютага Сейм перанёс на вясновую сесію разгляд законапраекта аб падаўжэнні абмежаванняў у дачыненні да грамадзян Беларусі і РФ. Праект закону прадугледжвае дадатковыя праверкі грамадзян Беларусі на мяжы ў Літвой.
Беларусаў, якія прыбываюць на падставе шэнгенскай візы, прапануецца правяраць на прадмет пагрозы грамадскаму парадку, унутранай бяспецы, здароўю насельніцтва, міжнародным стасункам.
Калі папраўкі прымуць у цяперашнім выглядзе, памежнікі будуць прымаць рашэнне “аб далейшым надглядзе грамадзяніна Беларусі на другой лініі кантролю ў пунктах пропуску”. Сцвярджаецца, што гэта звязана з узрослай актыўнасцю “беларускіх спецслужбаў, якія выкарыстоўваюць сваіх грамадзян у Літве”.
Законапраект утрымлівае выключэнні для членаў сем’яў грамадзян Літвы, дзяржаў ЕС, Еўрапейскай эканамічнай зоны і Швейцарыі; членаў экіпажаў, якія ажыццяўляюць міжнародныя грузавыя і пасажырскія перавозкі; асоб, што прыбываюць у Літву з гуманітарных прычын, і членаў іх сем’яў; дыпламатаў і іншых асоб, якія карыстаюцца імунітэтам і прывілеямі ў адпаведнасці з міжнароднымі канвенцыямі.
Закон, калі яго прымуць з цяперашнімі прапановамі, будзе дзейнічаць з 3 траўня 2024 года па 2 траўня 2025-га.
31 студзеня ўрад Літвы ўхваліў прапанову падоўжыць дзейныя ў дачыненні да грамадзян РФ абмежаванні яшчэ на адзін год і пастрожыць праверкі беларускіх грамадзян, што прыбываюць у краіну.
11 студзеня міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што перад Дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі Літвы пастаўлена “нерэальная задача” правяраць кожнага грамадзяніна Беларусі, які ўязджае ў краіну для пастаяннага жыхарства.
4 снежня 2023 года старшыня парламенцкага Камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне (КНБА) Лаўрынас Кашчунас зарэгістраваў у Сейме праект паправак да дзейнага заканадаўства, якія прадугледжваюць абмежаванне выдачы права на жыхарства беларусам (за выключэннем высокакваліфікаваных работнікаў), але адначасова палягчаюць умовы для атрымання нацыянальнай візы з гуманітарных меркаванняў. 8 студзеня 2024 года Кашчунас заявіў, што ў парламенце Літвы не хапае галасоў, каб уніфікаваць нацыянальныя санкцыі для грамадзян Беларусі з тымі абмежаваннямі, якія дзейнічаюць у дачыненні да расіян.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка