МЗС Літвы: Забараніўшы ўвоз шэрагу тавараў, Мінск увёў санкцыі супраць сябе і беларускага народа
15 сакавіка, Позірк. Забараніўшы ўвоз з Літвы шэрагу тавараў, беларускія ўлады “ўвялі санкцыі супраць саміх сябе і ўласнага народа”, заявіў інфармагенцтву BNS 15 сакавіка міністр замежных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы Габрыэлюс Ландсбергіс.
“Яны вырашылі адмовіцца ад прадуктаў, якія ім, верагодна, патрэбныя больш за ўсё. На самай справе гэтыя аб’ёмы з Літвы не вельмі вялікія <…>. Але цэны гэтую прадукцыю [цяпер] усё роўна будуць расці, яе будзе яшчэ менш”, — сказаў кіраўнік МЗС.
На думку Ландсбергіса, рашэнне беларускага боку прымусіць літоўскіх экспарцёраў перанакіраваць сваю прадукцыю ў іншыя краіны. “Для нашай эканомікі, хоць яна і невялікая, гэта сродак садзейнічання дыверсіфікацыі. Гэта значыць нават тыя невялікія групы тавараў, якія раней паступалі ў Беларусь, мы накіруем у іншыя месцы”, — сказаў міністр.
Старшыня камітэта Сейма Літвы ў замежных справах Жыгімантас Павілёніс заявіў, што рашэнне Мінска паўплывае і на расійскі рынак.
“Беларусь была месцам, праз якое Расія абыходзіць санкцыі. Мы самі неаднаразова казалі пра неабходнасць узмацнення жорсткасці санкцый у дачыненні да Беларусі, каб РФ не магла абысці гэтыя абмежаванні”, — заявіў Павілёніс.
14 сакавіка беларускі ўрад паведаміў, што праз пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы забаронена перавозіць “воды, піва, віны, сусла вінаграднае, вермуты, напоі іншыя зброджаныя, спірт этылавы, воцат, шыны і покрыўкі пнеўматычныя гумовыя, адзенне і іншыя вырабы, якія былі ва ўжыванні, а таксама былыя ва ўжыванні часткі і прылады транспартных сродкаў”. Краіна паходжання значэння не мае.
Таксама ўводзіцца забарона на ўвоз асобнай прадукцыі літоўскай вытворчасці, у прыватнасці “малака і вяршкоў згушчаных, садавіны і арэхаў, кавы, сокаў фруктовых, вод, воцату, калгот, панчох, гольфаў, шкарпэтак і іншых панчошна-шкарпэткавых вырабаў, асобных будаўнічых вырабаў, халадзільнікаў і маразільнікаў”. Адпаведныя змены ўнесены ў пастанову ўрада ад 6 снежня 2021 года № 700 “Аб прымяненні спецыяльных мер у дачыненні да асобных відаў тавараў”.
Паведамляецца, што названыя меры прынятыя ў адказ на дзеянні ўрада Літвы, які з 1 сакавіка закрыў памежныя пераходы Лаварышкес (з беларускага боку Катлоўка) і Райгардас (Прывалка).
Цяпер на мяжы Літвы з Беларуссю працягваюць працаваць два пункты пропуску з шасці — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі). Пункты Шумскас (Лоша) і Твярачус (Відзы) былі зачыненыя 18 жніўня 2023 года.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+