Мінск 19:49

Лукашэнка наведае Манголію, дзе ў ім бачаць “адважнага лідара” — МЗС

Крыніца: flagi.in.ua

15 сакавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка наведае з візітам Манголію па запрашэнні прэзідэнта гэтай краіны Ухнаагійна Хурэлсуха, паведаміў 15 сакавіка тэлеграм-канал беларускага знешнепалітычнага ведамства “Глас МИДа”.

Паводле слоў міністра замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг, для Улан-Батара важны візіт Лукашэнкі “не толькі ў якасці кіраўніка дзяржавы, але і як асобы”.

“Мангольскі народ бачыць у ім адважнага лідара і мудрага дзяржаўнага дзеяча, таму мы надаём гістарычны характар маючаму адбыцца візіту”, — сказала Батцэцэг на сустрэчы з беларускім калегам Сяргеем Алейнікам.

Згодна з інфармацыяй на сайце беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Манголіі, гэта будзе першы афіцыйны візіт Лукашэнкі ў гэтую краіну. Яго тэрміны не называюцца.

Беларуская дэлегацыя на чале з Алейнікам наведвае Улан-Батар 15–16 сакавіка.

Пасольства Беларусі ў Манголіі было адкрыта 30 чэрвеня 2014 года, пасольства Манголіі ў Беларусі пачало працаваць толькі 21 траўня 2020 года.

Паводле звестак беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва, тавараабарот паміж дзвюма краінамі ў 2021 годзе склаў 43 млн 554,9 тыс. долараў. Пры гэтым з Беларусі ў Манголію было пастаўлена прадукцыі на 43 млн 540,1 тыс., а з Манголіі ў Беларусь — усяго на 14,8 тыс.

Даныя па гандлі за 2022 і 2023 гады не апублікаваныя.

Алейнік анансаваў падпісанне "комплекснай дарожнай карты" супрацоўніцтва з Манголіяй

15 сакавіка, Позірк. "Шэраг новых напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва" з Манголіяй назваў па выніках візіту ва Улан-Батар міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік. Стэнаграму яго "падыходу да прэсы" апублікавала 15 сакавіка прэс-служба знешнепалітычнага ведамства. Паводле слоў Алейніка, "абмяркоўваюцца і прадметна прапрацоўваюцца" …
Падзяліцца: