ДПК заяўляе аб росце чэргаў на выезд з Беларусі ў краіны ЕС
15 сакавіка, Позірк. Чэргі на выезд з Беларусі ў сумежныя краіны ЕС працягваюць расці: па стане на 16 гадзін 15 сакавіка ўезду ў Польшчу, Літву і Латвію чакаюць 3.270 грузавікоў, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт (ДПК).
Усяго па 10 легкавых аўто фіксуецца перад латвійскім пагранпераходам Патэрніекі (Грыгараўшчына) і літоўскім Шальчынінкаем (Беняконі).
ДПК адзначае, што ў выходныя дні колькасць жадаючых выехаць за мяжу традыцыйна ўзрастае, “аднак сумежныя кантрольныя службы працягваюць ігнараваць нормы пропуску транспарту на сваю тэрыторыю, пагаршаючы абстаноўку на мяжы”.
ДПК заклікае здымаць на відэа чэргі перад пунктамі пропуску на мяжы Беларусі і краін ЕС і дасылаць у бот ведамствы з мэтай паказаць, што адбываецца на межах.
21 лютага ўрад Літвы прыняў рашэнне аб закрыцці з 1 сакавіка пагранічных пераходаў Лаварышкес (з беларускага боку Катлоўка) і Райгардас (Прывалка).
Такім чынам, на мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пункты пропуску з шасці — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі). КПП Шумскас (Лоша) і Твярячус (Відзы) былі зачыненыя 18 жніўня 2023 года.
Прапускная здольнасць пункта Лаварышкес складала 320 легкавых і 250 грузавых аўтамабіляў за суткі ў адным напрамку, Райгардас — 250 і 230 адпаведна.
Літоўскія ўлады заяўляюць, што прынятыя меры накіраваны на вырашэнне праблем нацыянальнай бяспекі, кантрабанды і парушэнні міжнародных санкцый.
У астатніх пунктах Літва забараніла рух пешаходаў і веласіпедыстаў, а колькасць дазволаў на пасажырскія перавозкі скараціла на 50%.
7 сакавіка ДМК заявіў, што пасля закрыцця Літвой з 1 сакавіка ў аднабаковым парадку двух пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы “кантралюючыя службы Літвы не спяшаюцца працаваць не тое, што ва ўзмоцненым рэжыме, а нават карыстаючыся магчымасцямі, якія з-за існуюць”.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка