Мінск 14:17

Як пікетаванне вытлумачана малітва пастара Зарэцкага аб палітвязнях

Аляксандр Зарэцкі
Фота: "Хрысціянская візія"

16 сакавіка, Позірк. Як пікетаванне вытлумачана малітва евангельскага пастара Аляксандра Зарэцкага аб палітвязнях, вынікае з матэрыялу ў банку судовых рашэнняў.

Пастар з Новалукомля быў (Віцебская вобласць) арыштаваны на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). Пра яго затрыманне стала вядома 23 лютага.

5 сакавіка над ім прайшоў другі суд — паволе арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Ён ізноў арыштаваны на такі ж тэрмін.

Падставай для пераследу сталі наступныя прыпісваныя яму падчас службы выказванні: “Памолімся за тых, хто ў турмах па сфальсіфікаваных прычынах”; “Паглядзіце, як вышэйстаячыя чыноўнікі гавораць адно, а на вуліцах людзі бачаць іншае” і інш.

“Атрымліваецца, заклік для малітвы падчас службы з’яўляецца для суддзі Смірновай А.С. пікетаваннем, якое патрабуе ўзгаднення ў выканкаме”, — звяртае ўвагу ініцыятыва “Хрысціянская візія”.

Падзяліцца: