Мінск 19:21

За год колькасць легкавых аўтамабіляў у асабістай уласнасці павялічылася ў Беларусі амаль на 50 тыс.

Фота: adt.by

17 сакавіка, Позірк. На 1 студзеня 2024 года ў Беларусі было зарэгістравана 3 млн 152 тыс. 713 легкавых аўтамабіляў — на 1,68% больш, чым на пачатак 2023-га (3 млн 100 тыс. 565), сведчыць аналіз, праведзены “Позіркам” на аснове даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У асабістай уласнасці грамадзян надічвалася 3 млн 23 тыс. 2 аўтамабілі (+1,64%; +48.699), арганізацый — 129.711 (+2,73%; +3.449).

Агульная колькасць грузавікоў складала 381.743 адзінак (-0,22%; -834): у асабістай уласнасці — 140.813 (+0,72%; +1.012); арганізацый— 240.930 (- 0,76%; -1.846).

Аўтобусаў — 40.053 (+0,21%; +85): 10.417 (+0,16%; +17) і 29.636 (+0,23%; +68), матацыклаў і мотаролераў — 433.709 (+1,23%; +5.270): 423.977 (+1,31%; +5.473) і 9.910 (-2,01%; -203).

У 2023 годзе члены Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі прадалі ў краіне 21.761 легкавы аўтамабіль, 2022-м — 14.843, 2021-м — 46.837, 2020‑м — 53.537, 2019‑м — 64.504.

У лютым продажы легкавых аўтамабіляў у Беларусі выраслі на траціну

7 сакавіка, Позірк. У лютым 2024 года ў Беларусі прададзена 2.699 новых легкавых і лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў, паведамляе Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА). Паводле слоў члена праўлення БАА Аляксандра Стэльмаха, люты паказаў "рост аўтамабільнага рынку як адносна лютага 2023-га (+138%), так …
Падзяліцца: