У лютым продажы легкавых аўтамабіляў у Беларусі выраслі на траціну
7 сакавіка, Позірк. У лютым 2024 года ў Беларусі прададзена 2.699 новых легкавых і лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў, паведамляе Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА).
Паводле слоў члена праўлення БАА Аляксандра Стэльмаха, люты паказаў “рост аўтамабільнага рынку як адносна лютага 2023-га (+138%), так і адносна студзеня 2024-га (+32%)”.
Станоўчая дынаміка, лічыць ён, кажа пра тое, што аўтамабільны рынак Беларусі “паспяхова пераадолеў перыяд спаду і цяпер знаходзіцца на этапе росту”.
Гэта адбылося, на думку Стэльмаха, за кошт з’яўлення ў продажы вялікай колькасці новых кітайскіх марак, а таксама “развіцця беларускай лакальнай вытворчасці” і даступнасці аўтакрэдытаў.
На долю лёгкага камерцыйнага транспарту ў лютым прыйшлося 8% ад агульнай колькасці прададзеных членамі БАА аўтамабіляў (225 шт.), продажа новых легкавых аўто склалі 92% (2.474), прычым з іх 57% прыпадаюць на брэнд Geely (1.407).
За 2023 год чальцы БАА прадалі ў краіне 21.761 легкавы аўтамабіль і 3.647 лёгкіх камерцыйных аўто, заявіў на прэс-канферэнцыі 30 студзеня ў Мінску дырэктар “БАА-Кансалт” Дзмітрый Ярота. Рэалізоўвалася 78 мадэляў — на 64 менш (-45,1%), чым у 2022-м (142). Колькасць прадстаўленых марак таксама скарацілася — да 20 (у 2022 іх налічвалася 28; -28,6%).
Па выніках 2022 года, сведчаць дадзеныя БАА, дылеры прадалі 14.843 легкавыя аўтамабілі. Лідзіравалі Geely (4.355), Lada (3.782) і Kia (1.462).
У 2021 годзе ў Беларусі было прададзена 46.837 легкавых аўтамабіляў, у 2020‑м — 53.537, 2019‑м — 64.504.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнфляцыя можа "з’есці" дасягненні беларускай эканомікі — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаПры адсутнасці “моцнага шоку” дэвальвацыі беларускага рубля ў 2025 годзе не адбудзецца, лічыць эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаІмавернасць поўнай адмовы ўладаў ад цэнавага рэгулявання роўная нулю — эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе траціна навуковых заданняў у Беларусі тычылася "найвышэйшых тэхналагічных укладаў" — ДКНТМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка