Махляры пад выглядам супрацоўнікаў КДК выманілі ў жыхаркі Брэста 18 тыс. долараў
10 лістапада, Позірк. У Брэсце 22-гадовая дзяўчына аддала махлярам 18 тыс. долараў пасля званка лжэсупрацоўніка Камітэта дзяржаўнага кантролю, які абвінаваціў яе ў “фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці”. Пра гэта паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, 4 лістапада дзяўчыне патэлефанавалі з невядомага нумара. Суразмоўца пагражаў пачаткам крымінальнай справы і ператрусам, а каб пазбегнуць меркаваных наступстваў, прапанаваў “задэклараваць” наяўныя грошы.
У выніку жыхарка Брэста сабрала 18 тыс. долараў і адвезла ў Баранавіцкі раён (Брэсцкая вобласць).
Згодна з указаннем зламыснікаў яна пакінула грошы каля дарожнага знака ў абумоўленым месцы, а затым даслала ім відэазапіс у якасці пацвярджэння.
Цягам наступных дзён махляры працягвалі кантактаваць з дзяўчынай і пераконвалі яе ўзяць крэдыт на 15 тыс. рублёў і перавесці грошы на названы рахунак. Яна прайшла неабходныя працэдуры для атрымання пазыкі, але пераводзіць сродкі не стала.
Паводле звестак СК, дзяўчыну спыніла выпадкова прачытаная ў інтэрнэце публікацыя пра падобнае злачынства. Пасля гэтага яна звярнулася ў сілавыя структуры.
Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле ч. 4 арт. 209 КК (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры). Праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для ўстанаўлення падазраваных і пакрыцця шкоды.
Ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства, учыненае арганізаванай групай або ў асабліва буйным памеры) прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з магчымым штрафам.
Як адзначаў “Позірк”, тэлефонныя махляры ўсё часцей выкарыстоўваюць для падману палітычны кантэкст краіны і масавы страх перад крымінальным пераследам.
Гл. падрабязней:
Ад “Алё, мама!“ да званкоў з “міліцыі”. Як тэлефонныя ашуканцы навучыліся падманваць людзей
- ЭканомікаУ верасні Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС па зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКожная чацвёртая з 200 тыс. адзінак тэхнікі ў машынна-трактарным парку АПК мае патрэбу ў рамонце — даныя МінсельгасхарчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць здзейсненых падлеткамі "экстрэмісцкіх" злачынстваў ад пачатку года знізілася на 21% — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаДоля продажаў айчынных тавараў нязначна павялічылася, але ўсё яшчэ не дацягвае да планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


