Мінск 21:23

МУС: Пасля ўвядзення выбарачнага даглядання рэчаў навучэнцаў спыненыя чатыры спробы праносу нажоў і патронаў

Ілюстрацыйнае фота: Следчы камітэт

10 лістапада, Позірк. З пачатку навучальнага года, калі сталі дзейнічаць новаўвядзенні, якія даюць права работнікам аховы надглядаць рэчы непаўналетняга ва ўстанове адукацыі ў прысутнасці педагагічнага работніка без удзелу законных прадстаўнікоў дзіцяці, ва ўстановах адукацыі Беларусі чатыры разы спыняўся пранос забароненых прадметаў, сведчаць прадстаўленыя на прэс-канферэнцыі 10 лістапада ў Мінску даныя Міністэрства ўнутраных спраў.

Як паведаміў старшы інспектар па асаблівых даручэннях аддзела арганізацыі працы інспекцый па справах непаўналетніх (ІСН) упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Раман Бардзееў, пры дагляданні рэчаў падлеткаў былі выяўленыя нажы і патроны.

Паводле сцвярджэння Бардзеева, усё больш дзяцей залучаюцца ў дэструктыўныя групы, якія курыруюцца “пэўнымі спецслужбамі”. Іх дзейнасць, паводле слоў спікера, накіраваная на “вярбоўку падлеткаў для наступных масавых забойстваў ва ўстановах адукацыі, падпалаў, ілжэмінаванняў і іншых злачынстваў”.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: