Мінск 19:53

За студзень — люты ВРП менш за ўсё вырас у Гомельскай вобласці — Белстат

Скрыншот: мапа Нацыянальнага кадастравага агенцтва

19 сакавіка, Позірк. Валавы рэгіянальны прадукт (ВРП) Гомельскай вобласці ў студзені — лютым 2024 года склаў 4 млрд 279 млн 176 тыс. рублёў. У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам ён вырас на 1,4%, гэта найменшы паказчык росту сярод усіх рэгіёнаў краіны, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Агульны аб’ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі (складаецца з ВРП шасці абласцей і сталіцы) за два месяцы — 34 млрд 540 млн 448 тыс. рублёў. Доля Гомельскай вобласці ў ім склала 12,4%.

Найлепшую дынаміку ВРП паказала Гродзенская вобласць (3 млрд 650 млн 157 тыс. рублёў, прырост 7,7%; доля — 10,6%). Далей ідуць Мінская (6 млрд 346 млн 42 тыс.; +5,5%; 18,4%), Магілёўская (2 млрд 565 млн 208 тыс.; +5,4%; 7,4%), Віцебская (3 млрд 438 млн 267 тыс.; +5%; 9,9%), Брэсцкая (3 млрд 697 млн 324 тыс.; +3,5%; 10,7%) вобласці і Мінск (10 млрд 564 млн 274 тыс.; +3,4%, 30,6%).

За 2023 год ВРП склаў: Брэсцкая вобласць — 24 млрд 403 млн 21 тыс. (+3,4%; 11,3%), Віцебская — 19 млрд 696 млн 582 тыс. (+3%; 9,1%), Гомельская — 25 млрд 551 млн 980 тыс. (+2,9%; 11,8%), Гродзенская — 23 млрд 440 млн 984 тыс. (+6,6%; 10,9%), Мінская — 41 млрд 45 млн 163 тыс. (+9,8%; 1%), Магілёўская — 16 млрд 478 млн 346 тыс. (+1,6%; 7,6%), Мінск — 65 млрд 484 млн 237 тыс. (+0,9% , 30,3%).

На фоне санкцый Беларусь і Расія сталі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце ВУП

15 сакавіка, Позірк. Беларусь і Расія занялі апошнія месцы ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) па росце валавога ўнутранага прадукту ў 2023 годзе, сведчыць праведзены "Позіркам" аналіз даных дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). У сярэднім рост эканомікі ў ЕАЭС склаў …
Падзяліцца: