Досвед Польшчы ў НАТО важны для Беларусі, якая апынулася ў небяспецы, лічыць Кавалеўскі

19 сакавіка, Позірк. Польскі досвед у Паўночнаатлантычным альянсе важны для Беларусі ва ўмовах, калі краіна “апынулася ў небяспецы праз злачынныя і безадказныя дзеянні незаконнай улады”, заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Валер Кавалеўскі па выніках удзелу 18 сакавіка ў канферэнцыі, прысвечанай 25 гадам членства Польшчы ў НАТО.
“Чвэрць стагоддзя Польшча зʼяўляецца чальцом НАТО, што забяспечыла нашай краіне-суседцы бяспеку і, адпаведна, базавыя ўмовы для ўстойлівага развіцця як сучаснай суверэннай дзяржавы, — цытуе палітыка прадстаўніцтва АПК па замежных справах, якое ён узначальвае. — Паўночнаатлантычны альянс — гэта найперш універсальныя каштоўнасці: індывідуальная свабода, дэмакратыя, правы чалавека і вяршэнства права. Гэтыя каштоўнасці падзяляюць і беларусы”.
Паводле інфармацыі прадстаўніцтва, на канферэнцыі абмяркоўвалася не толькі роля Польшчы ў альянсе, але і перспектывы НАТО, выклікі, якія паўстануць перад арганізацыяй у будучыні, а таксама пытанне абароны грамадзянскай супольнасці.
Форум адкрылі старшыня Парламенцкай асамблеі НАТО Міхал Шчэрба, кіраўніца Warsaw Security Forum Катарына Пісарска, польскі міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш. У ім таксама ўдзельнічалі намеснік генеральнага сакратара НАТО Борыс Руге, дзяржсакратар МЗС Польшчы Уладзіслаў Тэафіл Барташэўскі, кіраўнік Нацыянальнага Бюро бяспекі Яцэк Сявера ды інш.
Дэмсілы дэкларуюць намер вывесці Беларусь са складу Саюзнай дзяржавы і сфармаванай вакол Расіі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы пасля адыходу краіны ад цяперашняга палітчнага курсу. Абмяркоўваецца магчымасць далучэння дэмакратычнай Беларусі да НАТО.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


