АПК заявіў аб стварэнні органа, які будзе выдаваць “пашпарты новай Беларусі”
20 сакавіка, Позірк. Завяршаецца праца па стварэнні пашпартнага цэнтра і фарміраванні “каманды прафесіяналаў”, якая будзе забяспечваць яго аперацыйную дзейнасць і выкананне міжнародных стандартаў для “пашпарта новай Беларусі”, паведаміў 20 сакавіка Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК).
“Ужо пяць месяцаў мы шукаем кандыдата на пасаду дырэктара органа выдачы пашпарта, які будзе адказваць за тэхнічную частку. Трэба, каб гэты чалавек быў дасведчаным у індустрыі. Гэта, вядома, і пытанне бяспекі. Але калі мы будзем казаць пра прызнанне органа выдачы пашпарта, будзе крытычна важна, хто ім кіруе. З аўтарытэтным чалавекам на чале такое прызнанне будзе значна прасцейшым”, — адзначыў прадстаўнік АПК па замежных справах Валерый Кавалеўскі.
Паведамляецца, што праз двухтыднёвую затрымку толькі ў канцы сакавіка чакаецца прыбыццё “адмысловых матэрыялаў” для пашпартоў, што дазволіць вырабіць першыя 500 экзэмпляраў-узораў.
Рассылка запытаў ва ўрады краін і міжнародныя арганізацыі аб прызнанні пашпарта адбудзецца ў красавіку. Як удакладніў Кавалеўскі, “толькі пасля першых прызнанняў мы пачнём прымаць заяўкі ад людзей, апрацоўваць і верыфікаваць персанальныя даныя”.
“Трэба растлумачыць нашым партнёрам, чаму для міжнароднага прызнання дакумента існуюць усе прававыя падставы. Таксама мы павінны паказаць увесь тэхнічны працэс: ёсць орган выдачы дакумента, нормы і стандарты, адказнасць у межах заканадаўства Еўрасаюза”, — сказаў прадстаўнік АПК.
Паводле яго слоў, “няма, відаць, ніводнага замежнага візіту, падчас якога кіраўніца ці прадстаўнікі кабінета не закранулі б тэму пашпарта”.
“Пра яго ведае і старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, і старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль, і вярхоўны прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль, і іншыя чыноўнікі, якія маюць дачыненне да рашэнняў такога ўзроўню. Праца над прызнаннем фактычна ідзе, хоць пакуль і не было фармальнага запыту”, — падкрэсліў Кавалеўскі.
Ён адзначыў, што “станоўчае ўспрыманне пашпарта партнёрамі і давер да яго — найважнейшы фактар поспеху праекта, таму першыя асобнікі атрымаюць беларусы, якія ўжо прайшлі праверку нацыянальнымі міграцыйнымі службамі і легалізаваліся ў краінах, дзе жывуць”. Легалізацыя дазволіць партнёрам упэўніцца, што “атрымальнікі пашпарта пражываюць у краінах знаходжання на законных падставах”.
20 сакавіка некаторым беларусам пачалі прыходзіць электронныя лісты нібыта ад імя “валанцёрскай службы праекта новага нацыянальнага пашпарта Беларусі” з прапановай пакінуць персанальныя даныя для “невялікага сумоўя”.
Прадстаўніцтва па замежных справах АПК заявіла, што гэта “чарговы фэйк ад рэжыму, які ставіць на мэту сабраць персанальныя даныя беларусаў”.
“У праекта новага нацыянальнага пашпарта Беларусі няма ніякай валанцёрскай службы; Мы не збіраем і не плануем збіраць аніякія персанальныя даныя беларусаў праз інтэрнэт і звязвацца праз Gmail”, — падкрэсілі ў АПК.
Аб праекце “пашпарта новай Беларусі” стала вядома ў лютым 2023 года. Дэмсілы пачалі распрацоўваць альтэрнатыўны дакумент на фоне ўнясення паправак у закон аб грамадзянстве, якія даюць уладам магчымасць пазбаўляць грамадзянства, атрыманага на падставе права нараджэння, беларусаў, якія асуджаныя за “экстрэмізм” і збеглі ад пакарання. Адкарэктаваная адпаведным чынам рэдакцыя закона “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь” набыла моц летась у ліпені.
4 верасня 2023 года Лукашэнка падпісаў указ № 278 “Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў”, які пазбавіў замежныя ўстановы Беларусі магчымасці падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакументы.
Летась, паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, мінімум 125 чалавек было затрымана пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка