Сенат Польшчы заклікаў “дэмакратычны свет” прыняць меры па вызваленні Пачобута
19 сакавіка, Позірк. “Сенат Рэспублікі Польшча звяртаецца да Еўрапарламенту, парламентаў і ўрадаў краін дэмакратычнага свету з просьбай прыняць меры па вызваленні журналіста Анджэя Пачобута і ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі”, — гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай верхняй палатай польскага парламента 20 сакавіка.
За рэзалюцыю, паведамляе інфармагенцтва РАР, прагаласавалі ўсе 82 сенатары, якія ўдзельнічалі ў пасяджэнні.
Сенат Польшчы “рашуча асуджае” затрыманне і наступны прысуд палітвязню Пачобуту, а таксама ўмовы, у якіх ён утрымліваецца, называючы іх “ганебным актам парушэння правоў чалавека і элементарных правоў нацыянальных меншасцяў”, і патрабуе яго “неадкладнага вызвалення.
У рэзалюцыі выказваецца “самая высокая ўдзячнасць” журналісту за яго дзейнасць і заяўляецца “поўная салідарнасць” з яго сям’ёй і ўсімі, хто змагаецца за вызваленне палітвязня.
Сенатары таксама асудзілі “ліквідацыю ў Беларусі польскіх школ, пераслед актывістаў Саюза палякаў Беларусі, апаганьванне і разбурэнне польскіх мемарыялаў”. “Лічым гэтыя дзеянні недружалюбнымі ў адносінах да Польшчы, якія парушаюць нормы міжнароднага права і двухбаковыя пагадненні паміж Польшчай і Беларуссю”, — адзначаецца ў рэзалюцыі.
Сенат звярнуўся да польскага ўрада з просьбай “узмацніць дзеянні па вызваленні Пачобута і ўсіх незаконна зняволеных у Беларусі”. “Персанальныя санкцыі з боку Польшчы і Еўрасаюзу супраць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, якія ўдзельнічаюць у пераследзе, павінны быць прадоўжаныя і стаць больш жорсткімі“, — падкрэсліваецца ў дакуменце.
Як адзначыла маршал Сената Малгажата Кідава-Блоньска, рэзалюцыя будзе накіраваная ў верхнія палаты парламентаў па ўсёй Еўропе.
Анджэй Пачобут — журналіст, намеснік старшыні Саюза палякаў Беларусі. 8 лютага 2023 года Гродзенскі абласны суд прыгаварыў яго да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 (здзяйсненне групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне варожасці і варажнечы) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) Крымінальнага кодэкса.
Суд над Пачобутам пачаўся 16 студзеня, у гэты ж дзень пасля хадайніцтва дзяржабвінаваўцы Бубенчык прыняў рашэнне правесці працэс у закрытым рэжыме.
Разгляд справы некалькі разоў пераносілі: спачатку пасяджэнне было прызначанае на 28 лістапада 2022 года, затым — на 9 студзеня 2023-га.
Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гродне. Ён адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Камітэт дзяржбяспекі ўнёс яго ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.
Пасля вынясення палітычна матываванага прысуду журналісту 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
Гл. таксама:
Спікер сената Польшчы заклікала вызваліць палітвязня Анджэя Пачобута
Дуда: Выкарыстанне дыпламатыі для вызвалення польскіх палітвязняў у Беларусі абсалютна неэфектыўнае
МЗС Польшчы назваў вызваленне журналіста Пачобута прыярытэтам сваёй дзейнасці
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства